20 красавiка 2024, Субота, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Толькі ў Еўропу Іран будзе штодня пастаўляць 300 тысяч барэляў нафты

4
Толькі ў Еўропу Іран будзе штодня пастаўляць 300 тысяч барэляў нафты
Фота: AFP

З гэтай колькасці 160 тысяч барэляў на дзень ужо гатовая імпартаваць кампанія Total.

Пра гэта заявіў іранскі міністр нафты Біджан Занганех, упершыню пазначыўшы аб'ёмы паставак на гэтым кірунку. Словы міністра прыводзіць The Wall Street Journal са спасылкай на іранскае дзяржаўнае агенцтва нафтавай інфармацыі «Шана» (пераклад - РБК).

У сярэдзіне студзеня ўлады Ірана загадалі павялічыць здабычу нафты на 500 тыс бар цягам сутак. Астатні аб'ём паставак будзе накіроўвацца ў Азію.

Са словаў Занганеха, французская кампанія Total, пачынаючы з 16 лютага, будзе імпартаваць па 160 тысяч за бар. Паводле звестак крыніц WSJ у гандлёвым флоце, Total ужо зафрахтавала танкер умяшчальнасцю 2 млн бар, які ўстане пад пагрузку на наступным тыдні. Раней у французскай кампаніі распавядалі пра намер купляць ад 150 тысяч да 200 тысяч бар на дзень, але адмовіліся каментаваць першую пастаўку.

Са словаў Занганеха, Total таксама праявіла цікавасць да радовішча Паўднёвы Азадэган, размешчанага ля мяжы з Іракам, і да праекта ў экспарце звадкаванага прыроднага газу.

Заходнія кампаніі пачалі весці пастаўкі іранскай нафты ўпершыню пасля скасавання санкцый, піша WSJ. Са словаў прадстаўнікоў суднаходнай кампаніі, першай правяла пагрузку іранскай нафты кампанія Glencore. Паводле гэтых звестак, зафрахтаваны ёю танкер загрузіў позна ўвечары ў пятніцу 80 тысяч тон у іранскім порце Бэндэр-Махшэхр. Судна, паводле звестак навігацыйнага сайта FleetMon, адправілася ў кірунку Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. У Glencore адмовіліся ад каментароў.

Многія суднаўладальнікі адмаўляюцца перавозіць іранскую нафту праз захаванне амерыканскіх санкцый, якія забараняюць транзакцыі ў далярах з іранскімі арганізацыямі, адзначае WSJ. Большая частка нафты аплачваецца далярамі, і многія еўрапейскія страхавальнікі выкарыстоўваюць амерыканскія фінансавыя структуры або маюць партнёрамі амерыканскія кампаніі, што ўскладняе для іх супрацоўніцтва з Іранам.

Прадстаўнік адной з брытанскіх страхавых кампаній, у ліку кліентаў якой знаходзіцца суднаўладальнік, які падаў танкер для перавозкі іранскай нафты, заявіў WSJ, што не будзе пярэчыць супраць такіх паставак, але папярэдзіў, што страты ў выпадку аварыйных сітуацый наўрад ці будуць поўнасцю кампенсаваныя.

У Нацыянальнай іранскай нафтавай кампаніі (NIOC) маюць намер адмовіцца ад выкарыстання даляраў у разліках. Як заявіў на мінулым тыдні прадстаўнік кампаніі агенцтву Reuters, рахункі за пастаўленую нафту будуць выстаўляцца ў еўрах. У гэтай жа валюце Тэгеран мае намер запатрабаваць запазычанасці за ранейшыя пастаўкі.

Нагадаем, што ЗША і Еўразвяз скасавалі санкцыі супраць Ірана 16 студзеня. Гэта стала вынікам выканання пагадненняў аб іранскай ядзернай праграме, дасягнутых у ліпені 2015 года. Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў, што зняцце санкцый «пашырыць гарызонт магчымасцяў» для іранскага народа.

Адразу пасля скасавання санкцый афіцыйныя асобы Ірана заявілі пра намер павялічыць здабычу нафты ўдвая - да мільёна барэляў за дзень. Прынамсі, пра гэта 16 студзеня заявіў прадстаўнік Ірана ў Арганізацыі краін - экспарцёраў нафты (АПЕК) Мехдзі Асалі.

20 студзеня стала вядома, што Іран знізіў кошты нафты для спажыўцоў у Еўропе, каб канкураваць на гэтым рынку з Саудаўскай Арабіяй. Кошт іранскай нафты гатунку Iran Heavy для Еўропы быў ўстаноўлены $17 за барэль.

На думку шэрагу міжнародных экспэртаў, вяртанне на рынак іранскай нафты здольнае яшчэ больш знізіць кошты «чорнага золата» і «патапіць расейскую эканоміку».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках