25 красавiка 2024, Чацвер, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бельгія падвоіць выдаткі на паліцыю і выведку

Бельгія падвоіць выдаткі на паліцыю і выведку
ФОТА: NOVINITE.COM

Міністр унутраных спраў Бельгіі Ян Ямбан абвясціў аб планах урада падвоіць выдаткі на барацьбу з тэрарыстычнай пагрозай.

Прынамсі, плануецца павысіць выдаткі на паліцыю, выведку і кіраванне ў міністэрстве юстыцыі да $446 млн, паведамляе The New York Times (пераклад - «Еўрапейская праўда»).

Акрамя таго, 1 тысяча дадатковых паліцыянтаў да 2019 года будуць патруляваць асобныя раёны ў гарадах Бельгіі, прынамсі, Маленбэк у Брусэлі, у якім жыве шмат мігрантаў.

Ужо ў гэтым годзе блізу 300 афіцэраў будуць дапаўняць мясцовых паліцыянтаў, каб дапамагчы змагацца з тэрарызмам і незаконным гандлем зброяй, наркотыкамі і фальшывымі пашпартамі.

Дадатковыя праваахоўнікі будуць таксама выкарыстоўвацца, каб узмацніць памежны кантроль, асабліва ў міжнародных аэрапортах.

«Мэта - выявіць джыхадзістаў і магчымых тэрарыстаў у Маленбэку і іншых раёнах», - заявіў Ямбан.

«Мы хочам ведаць, хто пражывае ў Маленбэку», - адзначыў ён.

Раней сайт паведамляў, што ператрусы, праведзеныя пасля тэрактаў у Парыжы 13 лістапада 2015 года ў брусэльскай камуне Маленбэк, прывялі да арышту пяці падазраваных у тэрактах.

Паводле звестак мясцовых СМІ, у прыгарадным раёне Маленбэку пражывае мноства выхадцаў з арабскіх краін. Ён здабыў дурную славу, бо туды вялі сляды адразу некалькіх тэрактаў у еўрапейскіх краінах.

Паводле версіі следства, менавіта ў гэтым раёне жыў Абдэльхамід Абаўд, якога ўважаюць за арганізатара і галоўнага натхняльніка парыжскага тэракту.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках