25 красавiка 2024, Чацвер, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асуджаны былы высокапастаўлены чыноўнік Мінфінансаў Беларусі

19
Асуджаны былы высокапастаўлены чыноўнік Мінфінансаў Беларусі

Сцвярджаецца, што чыноўнік атрымаў хабар у выглядзе 2.400 кілаграмаў даламітавай мукі.

Судом Партызанскага раёна Менска да шасці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму асуджаны былы начальнік управы інвестыцыйнай палітыкі і фінансаў будаўнічай сферы Міністэрства фінансаў Беларусі, паведамілі БелаПАН ва УУС Менскага аблвыканкама.

Паводле інфармацыі міліцыі, у 2014 годзе ў матэрыялах УБЭП УУС Менаблвыканкама Генеральнай пракуратурай у дачыненні да высокапастаўленага чыноўніка была распачатая справа паводле ч.3 арт.430 КК (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры).

Сцвярджаецца, што ў 2011 годзе за аказанне садзейнічання ў збыце выпушчаных прадпрыемствам акрылавых ваннаў, у тым ліку пастаўкі іх на аб'екты, якія будуюцца з дзяржпадтрымкай, а таксама выплату запазычанасці за пастаўленую прадукцыю чыноўнік атрымаў ад дырэктара прадпрыемства ў якасці хабару аўтамабіль Toyota Hilux коштам больш за 250 млн рублёў (у коштах 2011 года). Падчас расследавання крымінальнай справы было ўстаноўлена, што чыноўнік не грэбаваў і запраўляць свой аўтамабіль за кошт гэтага ж прадпрыемства. За год (з 2012-га да 2013-а) у бак ягонай аўтамашыны было заліта больш за 550 літраў дызпаліва.

За выкананне дзеянняў, якія ўваходзяць у ягоную кампетэнцыю, у паскарэнні працэсу аплаты Дзяржказначэйствам за выкананыя ўжо іншым прадпрыемствам працы чыноўнік атрымаў ад дырэктара гэтага прадпрыемства ў выглядзе хабару 2.400 кілаграмаў даламітавай мукі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках