28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моладзь БНФ адправіць беларускім чыноўнікам «антывалянцінкі»

7
Моладзь БНФ адправіць беларускім чыноўнікам «антывалянцінкі»

Цягам тыдня можна прыйсці ў офіс Партыі БНФ і падпісаць «антывалянцінку» ўсякаму чыноўніку.

«Мы доўга смяяліся над БРСМаўцамі, якія прапанавалі дзецям пісаць «валянцінкі» для чыноўнікаў. Кожны ахвотны павінен мець магчымасць напісаць сваё пасланне ўсякаму адрасату з «цудоўнага спісу», ласкава падрыхтаванага БРСМ», - паведамляюць актывісты Моладзі БНФ у «Фэйсбуку».

«Анты» - бо «валянцінка» гэта прызнанне ў каханні, а актывісты прапануюць прызнацца чыноўнікам у сваіх сапраўдных да іх пачуццях.

«Мы выразаем сэрцайкі з паперы. Паводле легенды і традыцыі свята, «валянцінка» - гэта павінна быць прызнанне ў каханні. Але мы называем гэтыя сэрцайкі «антывалянцінкамі» - нягледзячы на форму, іх змест будзе іншым. Мы хочам, каб людзі выказаліся і напісалі тое, што хацелі б сказаць канкрэтнаму чыноўніку. Гэта прызнанне не ў каханні, а ў праўдзе», - распавяла «Радыё Свабода» актывістка арганізацыі Кацярына Шуст.

Актывістка мяркуе, што людзі могуць шчыра сказаць, што іх не задавальняе. Напрыклад, можна напісаць міністру эканомікі, што не задавальняе эканамічны стан краіны.

«З'явіліся публікацыі пра акцыю БРСМ, дзе школьнікам загадалі пісаць «валянцінкі» чыноўнікам. Мы мяркуем, што павінна быць рэакцыя, крэатыўны адказ. Мы хочам паказаць людзям, якія прыдумалі акцыю БРСМ, што гэта глупства, што «валянцінкі» не пішуць на заказ альбо з загаду. Свята можа быць толькі добраахвотным. А калі прымушаць дзяцей пісаць чыноўнікам, то сутнасць свята знікае».

Усе «антывалянцінкі» ў канцы тыдня Моладзь БНФ разашле поштай адрасатам.

Раней сайт charter97.org паведамляў, што ў адной з менскіх школ дзяцей прымушаюць зрабіць «валянцінкі» для прадстаўнікоў улады.

У падрыхтаваным спісе «для напісання валянцінак кумірам», некалькі дзясяткаў чалавек. Гэта дзяржаўныя дзеячы (Аляксандр Лукашэнка, Андрэй Кабякоў, Міхаіл Мясніковіч ды іншыя), ветэраны, дзеячы СМІ (Генадзь Давыдзька, Павел Якубовіч).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках