20 красавiка 2024, Субота, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель «у жаху» ад удараў Расеі ў Сірыі

22
Мэркель «у жаху» ад удараў Расеі ў Сірыі
ФОТА: РІА НОВОСТИ

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што яна ў жаху ад пакут людзей, выкліканых расейскімі бамбаваннямі ў Сірыі.

«У апошнія дні мы былі не проста шакаваныя, мы былі ў жаху ад таго, якія пакуты дзясяткам тысяч людзей прынеслі бамбаванні, у першую чаргу з боку Расеі», - заявіла канцлерка на супольнай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Турцыі Ахметам Давутаглу, паведамляе BBC.

Мэркель таксама заявіла, што ўсім бакам канфлікту ў Сірыі неабходна выконваць рэзалюцыю Рады Бяспекі ААН, якая тычыцца бяспекі сірыйскага мірнага насельніцтва.

«У ёй Рада Бяспекі патрабуе, каб усе бакі неадкладна спынілі ўдары супраць мірнага насельніцтва і грамадзянскіх аб'ектаў, адмовіліся ад ужывання ўсякай зброі, якая не робіць ніякіх адрозненняў, бамбавання з паветра», - дадала канцлерка.

Расея пачала наносіць авіяўдары ў Сірыі 30 верасня, заявіўшы, што дзейнічае з просьбы прэзідэнта Сірыі Башара Асада. Масква настойвае, што наносіць удары толькі па пазіцыях забароненай у Расеі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» і іншых баевіках-джыхадзістах.

Абвінавачванні на адрас Расеі што да гібелі мірных сірыйцаў з'явіліся ў першы ж дзень расейскай ваеннай аперацыі. У МЗС Расеі гэтыя паведамленні назвалі «ўкінутымі» і сведчаннем інфармацыйнай атакі супраць краіны.

У канцы снежня праваабарончая арганізацыя Amnesty International выпусціла даклад аб гібелі 200 мірных жыхароў у выніку ўдараў расейскай авіяцыі ў Сірыі. У мінулыя выходныя з абвінавачваннямі на адрас Расеі выступіў дзяржсакратар ЗША Джон Кэры.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках