28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багдан Ярэменка: Дрэнна, што ўкраінскія алігархі шукаюць толькі магчымасці асабістай нажывы

Багдан Ярэменка: Дрэнна, што ўкраінскія алігархі шукаюць толькі магчымасці асабістай нажывы
БАГДАН ЯРЭМЕНКА

Развіваць фінансавыя схемы украінскім бізнэсоўцам прасцей з калегамі з Расеі або Беларусі, чым з іншых краін.

Аднак гэта не значыць, што існуюць якія-небудзь негалосныя пагадненні паміж украінскай уладай і рэжымам Лукашэнкі ў Беларусі.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю сайту charter97.org выказаў украінскі дыпламат і кіраўнік управы дабрачыннага фонду «Майдан замежных спраў» Багдан Ярэменка.

- Больш за палову паставак нафтапрадуктаў у студзені 2016 года ва Украіну прыпала на Беларусь - імпарт больш як на 130 мільёнаў даляраў. Ці з'яўляецца гэта вызначальным чыннікам, што ўплывае на лаяльнае стаўленне ўкраінскай улады да дыктатарскага рэжыму ў Беларусі?

- Я думаю, што ўзровень паставак той ці іншай прадукцыі, асабліва нафтапрадуктаў, ва Украіну наўрад ці з'яўляецца вынікам якіх-небудзь дачыненняў або вынікам нейкіх дамоўленасцяў з Аляксандрам Лукашэнкам.

- Ці ўлічваецца, што беларускія нафтапрадукты вырабляюцца з расейскай нафты?

- У гэтым выпадку украінскі бізнэс і ўкраінская ўлада зусім пазбаўленыя патрыятычнага мыслення. Яны, як заўсёды, шукаюць магчымасці асабістай нажывы. І натуральна, ствараць і развіваць нейкія фінансавыя схемы з бізнэсам з Расеі і Беларусі значна прасцей, чым з бізнэсоўцамі з іншых краін.

Таму я думаю, што гэтая сітуацыя з'яўляецца адсутнасцю патрыятызму ў вялікай часткі ўкраінскіх бізнэсоўцаў, якія займаюцца гандлем нафтапрадуктамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках