20 красавiка 2024, Субота, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асуджанага за крадзеж кілбасы чыноўніка прызначылі кіраваць калгасам

33
Асуджанага за крадзеж кілбасы чыноўніка прызначылі кіраваць калгасам
Віктар Хадасевіч
ФОТА: BOBRUISK.RU

Былы дырэктар Бабруйскага мясакамбіната Віктар Хадасевіч прызначаны выконваць абавязкі кіраўніка гаспадаркі «Ліпаўка» ў Хоцімскім раёне.

Віктара Хадасевіча ў 2015 годзе асудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі і штрафу 18 мільёнаў рублёў за спробу крадзяжу шляхам выкарыстання службовага становішча, паведамляе «Радыё Свабода». Суд высветліў, што ў снежні 2014 годзе на загад дырэктара Віктара Хадасевіча ягоныя падначаленыя спрабавалі вывезці для яго з тэрыторыі завода амаль на 2 мільёны рублёў кілбас ды іншых мясапрадуктаў.

На момант учынення злачынства Хадасевіч працаваў дырэктарам мясакамбіната ўсяго 1,5 месяца, а да гэтага два гады быў на ім галоўным інжынерам. Дарэчы, супраць папярэдніка Віктара Хадасевіча на пасадзе дырэктара Бабруйскага мясакамбіната Следчы камітэт таксама вядзе крымінальную справу. Яго падазраюць ва ўчыненні шкоды прадпрыемству на 33 мільярды рублёў.

Віктар Хадасевіч з Бабруйска стаў чацвёртым у спісе былых чыноўнікаў-карупцыянераў, якія выйшлі на волю паводле амністыі ў канцы студзеня і адразу былі прызначаныя на кіроўныя пасады ў праблемных гаспадарках і прадпрыемствах. Так, былы намеснік генпракурора Аляксандр Архіпаў пасля выхаду з віцебскай калоніі быў прызначаны кіраваць гаспадаркай «Пятровічы» у Смалявіцкім раёне. Былы дырэктар «Магілёўдрэва» Андрэй Вусаў, асуджаны за карупцыю, быў прызначаны выканаўчым дырэктарам магілёўскага заводу «Строммашына». Былога намесніка Баранавіцкага гарвыканкама Ігара Стасевіча, якога судзілі за службовыя злоўжыванні і хабар, таксама вызвалілі і прызначылі кіраваць Баранавіцкім камбінатам хатняй працы.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках