25 красавiка 2024, Чацвер, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэмеран папярэдзіў брытанцаў аб наступствах выхаду з ЕЗ

1
Кэмеран папярэдзіў брытанцаў аб наступствах выхаду з ЕЗ
Дэвід Кэмеран
ФОТА: REUTERS

У выпадку выхаду Брытаніі з ЕЗ плынь мігрантаў у Брытаніі значна павялічыцца.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран заявіў, што ў выпадку выхаду ягонай краіны з ЕЗ паводле выніку будучага рэферэндуму, плынь мігрантаў у Брытаніі значна павялічыцца.

Пра гэта піша "Еўрапейская праўда" са спасылкай на The Guardian.

У офісе Кэмерана наважылі нагадаць брытанцам, што павелічэнне плыні мігрантаў адбудзецца праз тое, што ў выпадку выхаду Брытаніі з ЕЗ, брытанская міграцыйная служба страціць права праводзіць праверку і фільтраванне ўцекачоў на мяжы з Францыяй, як гэта адбываецца цяпер.

Кэмеран, каментуючы гэтую інфармацыю, падкрэсліў: "Мы (Вялікабрытанія) маем станоўчыя і моцныя працоўныя стасункі з французамі на гэты момант, але сутнасць у тым, што ў выпадку нашага выхаду з ЕЗ, напрацаваныя механізмы кантролю за плынню ўцекачоў будуць страчаныя".

"Рэч у тым, што калі гэтыя элементы кіравання перастаюць існаваць, тады тысячы шукальнікаў прытулку, якія цяпер селяцца ў Паўночнай Францыі, могуць практычна за ноч патрапіць да нас", - падкрэсліў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі.

Адзначым, што цяперашняя дамова паміж Брытаніяй і Францыяй дазваляе брытанцам праводзіць памежны кантроль у Францыі, а не ў Англіі і непасрэдна на яе межах. Пасля выхаду Брытаніі з ЕЗ, усе грузавікі, якія накіроўваюцца ў Брытанію будуць праходзіць праверку непасрэдна на тэрыторыі Брытаніі, а не Францыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках