19 красавiка 2024, Пятніца, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвэгія ўпершыню абгоніць Расею ў пастаўках газу ў Літву

9
Нарвэгія ўпершыню абгоніць Расею ў пастаўках газу ў Літву
ФОТА З САЙТА KORRESPONDENT.NET

Каб знізіць энэргазалежнасьць ад Расеі, у Літве быў адкрыты плывучы тэрмінал для прыёму звадкаванага прыроднага газу.

У 2016 годзе Літва будзе імпартаваць больш газу з Нарвэгіі, чым з Расеі, якая раней была адзіным пастаўніком, паведамляе Reuters са спасылкай на літоўскага міністра энэргетыкі Рокаса Масюліса. Паводле ягоных слоў, «грунтуючыся на гэтых планах, рынкавая дзель Statoil перасягне ў гэтым годзе 50%», піша РБК.

Да канца 2014 году манапалістам у пастаўках газу ў Літву быў «Газпром». Каб знізіць энэргазалежнасьць ад Расеі, у краіне быў адкрыты плывучы тэрмінал для прыёму звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ), які дазволіў атрымліваць газ з Нарвэгіі.

У гэтым годзе аб'ёмы імпарту ЗПГ у Літву вырастуць утрая пасля падпісання двух новых кантрактаў з Statoil, паведаміў у пятніцу аператар тэрмінала Klaipedos Nafta. Атрымальнікамі газу паводле кароткатэрміновых кантрактаў стануць газавая кампанія Lietuvos Duju Tiekimas (LDT) і вытворца азотных угнаенняў Achema.

Са слоў Масюліса, падпісанне новых кантрактаў з Statoil «відавочны довад, што прадукцыі «Газпрома» на рынку ёсць рэальная канкурэнцыя». Новыя ўгоды азначаюць, што пастаўкі праз ЗПГ-тэрмінал вырастуць у 2016 годзе больш як на1 млрд куб м пры тым, што агульная патрэбнасць Літвы ў газе складае прыкладна 2 млрд куб м.

Паводле звестак Klaipedos Nafta, да канца верасня ў выніку ўкладання новых кантрактаў чакаецца прыбыццё 12 танкераў з ЗПГ. Раней гаворка ішла аб пастаўках чатырох танкераў паводле кантракту з кампаніяй Litgas, якая цягам пяці гадоў абавязалася закупляць у нарвежцаў 540 млн куб м за год.

Доўгатэрміновы кантракт LDT з «Газпромам» скончыўся ў мінулым годзе, і, са слоў прадстаўніка літоўскай кампаніі, ёй давялося падпісаць кароткатэрміновае пагадненне з Statoil, каб кампенсаваць дэфіцыт. Перамовы LDT з «Газпромам» доўжацца, адзначае Reuters.

Кіраўнік LDT Мантас Мікалаюнас у пятніцу заявіў, што кантракт з Statoil прадугледжвае пастаўку амаль 300 млн куб м, гэтага дастаткова літоўскаму імпарцёру на паўгода. Ён патлумачыў зварот да нарвежскай кампаніі жаданнем дыверсіфікаваць пастаўкі і коштавую палітыку «Газпрома», якая павярнулася ў неспрыяльным кірунку.

«Рынкавая дзель «Газпрома» ў будучыні будзе залежаць ад коштаў і іншых камерцыйных умоў», - растлумачыў Масюліс. «Наконт гэтага пытання не будзе палітычных пастаноў. Усе пастановы аб закупках газу з'яўляюцца камерцыйнымі», - дадаў міністр.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках