19 красавiка 2024, Пятніца, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН абвінаваціла рэжым Асада ў ваенных злачынствах

3
ААН абвінаваціла рэжым Асада ў ваенных злачынствах

Рэжым Асада з'яўляецца вінаватым у смерці тысяч зняволеных.

Рэжым Асада і тэрарыстычныя групоўкі ІД і "Фронт ан-Нусра" нясуць галоўную адказнасць за ваенныя злачынствы на тэрыторыі Сірыі. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе міжнароднай камісіі ААН для расследавання падзей у Сірыі, паведамляе "Еўрапейская праўда".

Так, у справаздачы адзначана, што рэжым сірыйскага прэзідэнта Башара Асада з'яўляецца вінаватым у смерці тысяч зняволеных.

Расследаванне камісіі ахоплівае перыяд з 10 сакавіка 2011 года да 30 лістапада 2015 года. Як гаворыцца ў дакладзе, у зняволенні ва ўлады ўтрымліваюцца дзясяткі тысяч людзей.

Шмат хто з іх памёр ад збіцця і катаванняў. Аўтары сцвярджаюць, што сірыйскія ўлады чынілі злачынствы супраць чалавечнасці, розныя формы сэксуальнага гвалту, а таксама ваенныя злачынствы.

Камісія таксама выявіла, што прадстаўнікі некаторых антыўрадавых узброеных груп, якія стварылі імправізаваныя турмы, трымалі ў палоне жаўнераў урадавых войскаў і пакаралі іх смерцю без суда.

Таксама зазначаецца, што вялікая колькасць узброеных груп утрымлівае закладнікаў.

У дакладзе гаворыцца і пра тэрарыстычныя групоўкі "Ісламская дзяржава" ды "Фронт ан-Нусра", якія катавалі зняволеных і чынілі масавыя забойствы.

Зрэшты, аўтары дакладу падкрэсліваюць, што высвятленне адказных за ўсе ўчыненыя злачынствы з'яўляюцца часткай палітычнага ўрэгулявання крызісу ў Сірыі.

Раней паведамлялася, што Турцыя абвінаваціла РФ у спробе схаваць ваенныя злачынствы ў Сірыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках