19 красавiка 2024, Пятніца, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветны кошт нафты працягвае зніжэнне

5
Сусветны кошт нафты працягвае зніжэнне
ФОТА: WISEGEEK

Brent патаннела да $33,47 за барэль.

Сусветны кошт нафты працягвае зніжэнне ў часе таргоў панядзелка, бо інвестары турбуюцца праз захаванне глабальнага лішку сыравіны на сусветным рынку, сведчаць звесткі таргоў, паведамляе "Прайм".

На 21.23 менскага часу кошт красавіцкіх ф'ючэрсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent зніжаўся на 2,07% - да 33,35 даляра за барэль (а 21.34 $33,47). Кошт сакавіцкіх ф'ючэрсаў на нафту маркі WTI апускаўся на 2,93% - да 29,99 даляра за барэль.

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў таргоў знаходзяцца паведамленні аб нядзельнай сустрэчы міністра нафты Вэнэсуэлы Эўлохіё Дэль Піно з калегам з Савудаўскай Арабіі Алі аль-Наімі, на якой яны абмеркавалі магчымую каардынацыю дзеянняў паміж краінамі OPEC і іншымі здабытчыкамі нафты. Удзельнікі сустрэчы назвалі яе паспяховай і плённай, аднак ні аб якіх канкрэтных далейшых дзеяннях не паведамілі.

Як раней паведаміў газэце The Wall Sreet Journal аналітык Barclays Кевін Норыш (Kevin Norrish), звесткі аб попыце на нафту з боку двух найбольшых рынкаў свету, ЗША і Кітая, паказваюць "пакручастую паваротку да горшага".

"Цяпер кошт нафты ўпаў занадта нізка, каб дасягнуць сярэднетэрміновага балансу попыту і прапановы", - падае выданне меркаванне экспэртаў Bank of America Merrill Lynch.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках