24 красавiка 2024, Серада, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тульскі губернатар Дзюмін адрокся ад «эвакуацыі» Януковіча

3
Тульскі губернатар Дзюмін адрокся ад «эвакуацыі» Януковіча
АЛЯКСЕЙ ДЗЮМІН
ФОТА: КОММЕРСАНТ

Новы кіраўнік Тульскай вобласці Аляксей Дзюмін назваў «легендай» заявы пра тое, што ён нібыта быў адным з арганізатараў уцёкаў Віктара Януковіча ў Расею.

«Я ўвогуле не разумею, адкуль гэта ўсё бярэцца. Адкуль такія легенды? Хто гэтыя міфы стварае? Гэтага спадара пасля пачатку вядомых падзей ва Украіне я наогул ні разу не бачыў. І тое, пра што ты мяне пытаеш, я не магу нават пракаментаваць, таму што гэта наогул не так», - заявіў Аляксей Дзюмін у інтэрв'ю «Коммерсантъ».

Пры гэтым Дзюмін адмовіўся распавядаць аб дзейнасці падраздзялення, у якім служыў, таму што «не можа».

Як вядома, раней газета «Коммерсантъ» паведаміла са спасылкай на крыніцу, блізкую да Генштабу, што Дзюмін распрацаваў аперацыю ўцёкаў Януковіча ў Расею ў ноч на 23 лютага 2014 года. Паводле звестак выдання, прэзідэнт Уладзімір Пуцін па заканчэнні аперацыі высока ацаніў дзеянні падначаленых Дзюміна. Пуцін прыняў адстаўку губернатара Тульскай вобласці Уладзіміра Груздзева, прызначыўшы Дзюміна выканаўцам абавязкаў кіраўніка рэгіёну. Дзюмін раней займаў пасаду намесніка міністра абароны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках