29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі генерал: Юрыдычнае афармленне авіябазы ў Беларусі не абавязковае

45
Расейскі генерал: Юрыдычнае афармленне авіябазы ў Беларусі не абавязковае

Расея і без гэтага гатовая да хуткага перакідвання сваёй авіяцыі і іншых войскаў у Беларусь.

Пра гэта ў інтэрв'ю EADaily заявіў прэзідэнт Акадэміі геапалітычных праблем, былы начальнік Галоўнай управы міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Мінабароны РФ генерал-палкоўнік Леанід Івашоў.

«Амерыканцы ўзмацняюць сваю групоўку ў Еўропе не толькі ў лініі NATO, але і ў іншых напрамках. Узмацняецца і ядзерны складнік, і наземны, і паветраны, і марскі. І ўся гэтая групоўка набліжаецца да межаў Натаўскіх дзяржаў і Расеі. Найбольш уразлівыя для Расеі месцы - гэта Прыбалтыка і мяжа з Польшчай. Мы павінны комплексна рэагаваць на гэтыя выклікі. Гэта могуць быць і жорсткія паводзіны ў Савеце бяспекі, і праца ў Еўропе, і, несумненна, узмацненне нашага вайсковага складніка», - заявіў Івашоў.

Пытанне размяшчэння авіябазы ў Беларусі, на думку вайсковага экспэрта, не з'яўляецца крытычным для Расеі, бо фармальная адсутнасць авіябазы не перашкаджае хуткай перакідцы расейскіх войскаў у Беларусь «у выпадку неабходнасці».

«Калі Аляксандру Рыгоравічу ідэя размяшчэння авіябазы не асабліва падабаецца, і ён разглядае гэта як нейкае ўшчамленне свайго суверэнітэту, то юрыдычнага афармлення вайсковай базы не трэба.

Проста трэба развіваць адзіную абаронную прастору. А яна ёсць - працуе сумесная калегія міністэрстваў абароны, узаемадзейнічаюць генеральныя штабы, падчас вучэнняў, камандна-штабных гульняў адпрацоўваюцца пытанні забеспячэння бяспекі як Беларусі, так і нашага заходняга стратэгічнага кірунку, уключаючы і прыбалтыйскі. А калі ўжо сапраўды паўстане пагроза, то перадыслакаваць шэраг частак, і не толькі авіяцыйных, будзе нескладана. З іншага боку, нам сёння трэба дапамагаць умацаванню беларускіх узброеных сілаў», - сказаў Леанід Івашоў.

Што тычыцца магчымага прыходу ў Беларусі да ўлады дэмакратычных сіл, праз якія вайсковае супрацоўніцтва можа перапыніцца, то, на думку Івашова, неабходна наогул выключыць гэты сцэнар і не паўтараць «дапушчаных ва Украіне памылак».

«Нам не трэба дапускаць прыходу празаходніх сілаў да ўлады ў Беларусі, каб не атрымалася, як на Украіне. Мы ж павінны нейкую карысць здабываць са сваіх параз. Таму трэба працаваць над гэтым, а ў аснову супрацоўніцтва з Беларуссю ў межах «саюзнай дзяржавы» ставіць не эканоміку, якая раз'ядноўвае народы, а гуманітарную сферу, культуру, навуку, адукацыю і сумесныя тэхналогіі», - адзначыў генерал.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках