20 красавiка 2024, Субота, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча і Вугоршчына прапануюць пабудаваць агароджу на паўночнай мяжы Грэцыі

Польшча і Вугоршчына прапануюць пабудаваць агароджу на паўночнай мяжы Грэцыі

Вугоршчына і Польшча выступаюць за ўзвядзенне агароджаў і валаў уздоўж паўночнай мяжы Грэцыі, каб спыніць паток уцекачоў у Еўропе.

Пра гэта пасля сустрэчы ў Будапешце заявілі прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан і яго калега з Польшчы Беата Шыдла, паведамляе Deutsche Welle.

«Мы, як і раней, выступаем за новую ахоўную лінію на балгарска-грэцкай і македонска-грэцкай межах», - сказаў Орбан.

Са слоў вугорскага прэм'ера, Грэцыя не можа абараніць Еўропу. «Калі б гэта залежала ад нас, Цэнтральнай Еўропы, мы б ужо даўно адгарадзілі гэтую тэрыторыю», - дадаў Орбан.

Шыдла, у сваю чаргу, заявіла, што крызіс уцекачоў немагчымы развязаць у межах ЕЗ.

Крызіс з уцекачамі ў Еўрапейскім Звязе паўстаў на пачатку 2015 года ў сувязі са шматразовым павелічэннем патоку нелегальных мігрантаў з краін Паўночнай Афрыкі, Блізкага Усходу і Паўднёвай Азіі, якія ратуюцца у тым ліку і ад вайсковых дзеянняў. Шэраг палітыкаў і экспэртаў звязваюць яго з негатоўнасцю краін супольнасці да прыёму і размеркавання вымушаных перасяленцаў.

Міграцыйны крызіс з'яўляецца найбуйнейшым у Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны. Са студзеня да кастрычніка 2015 года ў дзяржавах - сябрах ЕЗ было зарэгістравана больш за 700 тысяч людзей, якія шукаюць прытулак.

Шэраг краін супольнасці заявілі пра неабходнасць больш жорсткага міграцыйнага заканадаўства і ўзмацнення кантролю на замежных і ўнутраных межах ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках