19 красавiка 2024, Пятніца, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЭА назвала рост коштаў нафты «псеўдазарой»

1
МЭА назвала рост коштаў нафты «псеўдазарой»
ФОТА: FORTRADER.ORG

Рынак ужо завалены нафтай, і вельмі складана дапусціць значны рост коштаў у найбліжэйшы час.

Паводле ацэнкі Міжнароднага энэргетычнага агенцтва, нарошчванне сусветных запасаў нафты азначае, што нядаўні рост коштаў мог быць «псеўдазарой», паведамляе РБК. Затаваранасць рынку ў пачатку года выявілася вышэйшай за прагноз.

«Рынак ужо завалены нафтай, і вельмі складана дапусціць значны рост нафтавых коштаў у кароткатэрміновым перыядзе», - адзначаецца ў лютаўскай справаздача Міжнароднага энэргетычнага агенцтва (МЭА).

«У гэтых варунках кароткатэрміновая рызыка негатыўнага развіцця павялічылася», - гаворыцца ў дакуменце.

Экспэрты МЭА назвалі нядаўні рост коштаў нафты «псеўдазарой», бо затаваранасць рынку вышэйшая за прагноз, а рост сусветных запасаў вуглевадародаў прадаўжаецца. 20-21 студзеня кошты ўпалі да 12-гадовага мінімуму, апусціўшыся ніжэй за $28 за барэль, але да 29 студзеня перавысілі адзнаку $35 і з таго часу трымаюцца вышэй за $30 за барэль.

У справаздачы МЭА адзначаецца, што серыя фактараў зніжэння коштаў па-ранейшаму ўплывае на нафтавай рынак. Прынамсі, інвестараў, на думку экспэртаў агенцтва, не ўдалося пераканаць у тым, што АПЕК дамовіцца з астатнімі экспарцёрамі аб скарачэнні здабычы.

«Сталыя чуткі застаюцца тым, чым яны і з'яўляюцца, - чуткамі», - сказана ў дакуменце.

Здабыча нафты ў Іраку ў студзені паставіла новы рэкорд і чакаецца яе далейшы рост, мяркуюць у МЭА. Саўдаўская Арабія, паводле папярэдніх звестак, таксама павялічыла пастаўкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках