20 красавiка 2024, Субота, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: Сотні расейскіх вайсковых самалётаў могуць прыляцець у Беларусь у кожны момант

11
Зміцер Бандарэнка: Сотні расейскіх вайсковых самалётаў могуць прыляцець у Беларусь у кожны момант

Заява генерала РФ Леаніда Івашова – самае грубае парушэнне суверэнітэту Беларусі, за якое нармальная ўлада выклікала б амбасадара «на дыван».

Пра гэта ў інтэрв'ю charter97.org заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка, каментуючы выказванне былога начальніка Галоўнай управы міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Мінабароны РФ генерал-палкоўніка Леаніда Івашова пра тое, што Расея не павінна дапусціць прыходу да ўлады ў Беларусі «празаходніх» палітыкаў.

- Як вы ацэньваеце такое выказванне вядомага расейскага вайсковага і грамадскага дзеяча?

- Я хачу пракаментаваць гэтыя ягоныя словы як самае грубае ўмяшанне ва ўнутраныя справы Беларусі. Усякі нармальны ўрад выклікаў бы «на дыван» амбасадара краіны, прадстаўнік якой дапусціў бы такое выказванне. Таму што пытанне, каго выбіраць у Беларусі, хто павінен прыходзіць да ўлады ў нашай краіне - гэта справа беларускага народа, а ніяк не расейскіх генералаў.

- Генерал-палкоўнік Івашоў закрануў таксама тэму расейскай авіябазы ў Беларусі, адзначыўшы, што юрыдычны бок гэтай справы неістотны, а галоўнае - захаванне статус-кво, пры якім РФ можа перакінуць войскі ў Беларусь у кожны момант.

- Генерал Івашоў - гэта вельмі сур'ёзная фігура ў расейскіх вайскоўцаў і палітычных колах, таму да яго слоў трэба ставіцца больш чым сур'ёзна.

Фактычна генерал Івашоў пацвердзіў заяву, якая была зробленая ў канцы мінулага года міністрам абароны Беларусі Андрэем Раўковым. Заяву аб тым, што не трэба фіксаваць увагі на расейскай базе ВПС у Беларусі, бо ў нас і так ёсць супольная вайсковая групоўка з Расеяй, і аэрадромы Беларусі знаходзяцца ў добрым стане - пры неабходнасці сотні расейскіх вайсковых самалётаў могуць пераляцець на гэтыя аэрадромы.

Для Расеі, вядома, важны юрыдычны статус авіябазы, але мабыць Лукашэнка змог угаварыць Пуціна і расейскае кіраўніцтва ў тым, што гэта перашкодзіць атрымліваць яму крэдыты ў Захаду.

Вельмі часта даводзіцца чуць ад заходніх аналітыкаў аб тым, што Лукашэнка праводзіць нейкую «ўласную палітыку» і таму пярэчыць размяшчэнню расейскай авіябазы ў Беларусі. Але словы міністра абароны Беларусі, словы былога кіраўніка аднаго з іх міністэрстваў, Міністэрства абароны РФ, Івашова як раз кажуць пра тое, што рэальнасць зусім іншая.

Хачу таксама нагадаць пра нядаўнюю заяву кіраўніка РНБА Украіны Аляксандра Турчынава аб тым, што ў Беларусі ўжо размешчаныя расейскія вайсковыя самалёты і верталёты.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках