20 красавiка 2024, Субота, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Goldman Sachs дапусціў падзенне коштаў нафты ніжэй за $20

14
Goldman Sachs дапусціў падзенне коштаў нафты ніжэй за $20
ФОТА: REUTERS/BRENDAN MCDERMID

Перапаўненне сховішчаў нафтай можа прывесці да падзення кошту ніжэй за ўзровень сабекошту.

Да таго, як на нафтавым рынку атрымаецца збалансаваць аб'ёмы попыту і прапановы, яго валацільнасць застанецца падвышанай - і ў выніку кошты нафты могуць падаць нават ніжэй за $20 за барэль, паведамляе РБК са спасылкай на словы кіраўніка экспэртаў сыравінных рынкаў Goldman Sachs Джэфа Кары.

З ягоных слоў, перапаўненне наяўных у распараджэнні вытворцаў нафты сховішчаў можа прывесці да падзення кошту ніжэй за ўзровень сабекошту. Кары адзначыў, што не здзівіцца падзенню коштаў ніжэй за $20 за барэль.

Раней аналітыкі Morgan Stanley папярэдзілі, што, насуперак ранейшым прагнозам, сусветныя кошты нафты ў другой палове 2016 года не будуць расці і нават могуць яшчэ мацней упасці. Калі ранейшы прагноз прадугледжваў падвышэнне сярэдняга кошту барэля Brent у кастрычніку-снежні 2016 года да $59, то цяпер экспэрты чакаюць падзення да $29.

У апублікаваным у пачатку лютага 2016 года бюлетэні дэпартамента даследаванняў і прагназавання Банка Расеі адзначаецца, што нафтавыя кошты могуць надоўга «затрымацца» паміж $20 і $40 за барэль.

Раней начальнік фінансава-эканамічнага дэпартамента "Газпрома" Ігар Шаталаў паведаміў, што ў кампаніі пачалі тэставаць варыянты бюджэту пры падзенні кошту нафты да ўзроўняў $25 і $20 за барэль.

У сярэдзіне студзеня аналітыкі брытанскага банка Standard Chartered далі самы песімістычны прагноз у падзенні коштаў нафты: на іх думку, нафтавы кошт можа апусціцца да $10 за барэль.

Падчас сённяшніх таргоў кошт барэля Brent на біржы ICE вагаецца паміж $32 і $34.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках