20 красавiка 2024, Субота, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Горадняй не падзялілі дарогу Audi, МАЗ і трактар

10

У «паслужным спісе» кіроўцы Audi - 93 выпадкі парушэння ПДР.

У Гарадзенскім раёне сёння сутыкнуліся Audi, грузавы МАЗ і трактар, паведамілі сайту charter97.org у прэс-службе ДАІ Гарадзенскай вобласці. Прычым трактар перакуліўся на бок, а пасля сутыкнення з грузавіком легкавік ужо не падлягае аднаўленню. Кіроўцу Audi даставілі ў лякарню. У ягоным «паслужным спісе» лічацца 93 зафіксаваныя факты парушэння ПДР, у тым ліку чатыры разы ён трапляўся за перавышэнне хуткасці і нават быў пазбаўлены за гэта пасведчання.

ДТЗ адбылося ў той момант, калі кіроўца Audi паспрабаваў раз'ехацца са спадарожным трактарам і сустрэчным грузавіком. Легкавы аўтамабіль рэзнуўся ў левы бок трактара, ад удару той падкінула і перакуліла на бок. А Audi трапіла пад грузавік, які выштурхнуў яе на абочыну.

- Праз ДТЗ некалькі гадзін запар былі перашкоды руху на аўтадарозе Слонім - Масты - мяжа Літвы каля вёскі Партызанская Гарадзенскага раёна. Прычыны ды іншыя абставіны здарэння будуць устаноўленыя ў выніку праверкі, - паведамілі ў ДАІ.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках