20 красавiка 2024, Субота, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтар кнігі «Як я захаваў шлюб» правядзе рэшту жыцця ў турме за забойства жонкі

5
Аўтар кнігі «Як я захаваў шлюб» правядзе рэшту жыцця ў турме за забойства жонкі
Дэрэк Медына
ФОТА: GETTY IMAGES

У ЗША аўтара Дэрэка Медыну прысудзілі да пажыццёвага зняволення за забойства жонкі Джэніфер у 2013 годзе.

Тры гады таму Дэрэк Медына расстраляў жонку з пісталета, выпусціўшы ў яе ўсю абойму і размясціў здымак забітай жанчыны з подпісам: «Я сяду ў турму ці мяне пакараюць смерцю за забойства жонкі. Хлопцы, я вас люблю. Беражыце сябе, глядзіце на мяне ў навінах». Пра гэта паведамляе сайт naviny.by.

На фатаграфіі жанчына стаяла на каленях, уткнуўшыся ілбом у сцяну.

Сваю віну Медына прызнаў толькі часткова і заявіў, што ўчыніў забойства ў мэтах самаабароны. З ягоных слоў, яна пагражала яму нажом.

Сямейны канфлікт пачаўся пасля таго, як жонка папрасіла абудзіць яе да пачатку тэлефільма, а Медына забыўся гэта зрабіць. У выніку жанчына зладзіла мужу скандал, які скончыўся трагедыяй.

Аднак суд пастанавіў, што, улічваючы ўдвая меншую вагу жанчыны, нельга кваліфікаваць дзеянні Медыны як самаабарону. Акрамя таго, яго абвінавацілі ў пагардзе бацькоўскімі абавязкамі, бо ў доме знаходзілася малалетняя дачка жонкі ад іншага шлюбу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках