Хлопчык, які пацярпеў у аварыі з беларускім аўтобусам у Чэхіі, памёр
6- 9.02.2016, 16:38
- 24,275
Усяго ў аўтобусе на момант аварыі знаходзіліся 49 чалавек, большасць з якіх - беларускія дзеці.
Памёр хлопчык, які пацярпеў у аварыі з турыстычным аўтобусам у Чэхіі, што адбылася ў студзені, паведамляе onliner.by. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў турыстычнай кампаніі, якая арганізоўвала паездку. Усяго ў аўтобусе на момант аварыі знаходзіліся 49 чалавек, большасць з якіх - беларускія дзеці.
Пасля ДТЗ дзіця было дастаўленае ў чэшскую лякарню ў цяжкім стане. У сярэдзіне студзеня з дазволу лекараў хлопчыка ў суправаджэнні мамы даставілі з дапамогай санітарнай авіяцыі з Чэхіі ў Менск. У аэрапорце іх сустрэў рэанімабіль, дзіця даставілі ў медыцынскую ўстанову для прадаўжэння лячэння. Аднак выратаваць яго жыццё не ўдалося.
Большасць турыстаў, у тым ліку сям'я загінулага хлопчыка, былі застрахаваныя.
ДТЗ з удзелам беларускага аўтобуса адбылося 6 студзеня ў першай палове дня паміж населенымі пунктамі Гаржычкі і Чэскі Скаліцэ (Чэхія). Турыстычная група выязджала з Прагі ва Уроцлаў.