17 красавiка 2024, Серада, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Перспектыва» адклікала заяўку на правядзенне мітынгу прадпрымальнікаў

54
«Перспектыва» адклікала заяўку на правядзенне мітынгу прадпрымальнікаў
Архіўныя фота RFE/RL

Пасля пагрозлівых выказванняў дыктатара пра «прадпрымальнікаў-бандытаў» «Перспектыва» забрала заяўку на вулічную акцыю.

Грамадскае аб'яднанне «Перспектыва», якое займаецца абаронай правоў індывідуальных прадпрымальнікаў, адклікае сваю заяўку на правядзенне мітынгу, паведамляе сайт naviny.by.

Мітынг індывідуальных прадпрымальнікаў, якія пратэставалі супраць уведзеных указам №222 зменаў ва ўмовах іх працы, павінен быў прайсці 15 лютага ў парку Дружбы народаў у Менску.

У «Перспектыве» растлумачылі, што пастанова аб адклiканнi заяўкі на мітынг была прынятая «ў сувязі з дасягненнем першачарговай мэты, якую аб'яднанне ставіла перад сабой - пачаць дыялог з урадам».

«Перамовы з членамі ўрада пачаліся 8 лютага, у сувязі з чым адпала неабходнасць ва ўжыванні такога інструмента, як мітынг. Мітынг нам патрэбен быў для таго, каб паўплываць на чыноўнікаў, у мэтах стварэння перамоўнай пляцоўкі ў праблемных пытаннях. Гэтая пляцоўка створаная шляхам намаганняў «Перспектывы», - гаворыцца ў паведамленні за подпісам старшыні «Перспектывы» Анатоля Шумчанкі.

З ягоных слоў, пачала дзейнасць рабочая група ў пытаннях дзейнасці ІП пры Грамадска-кансультатыўным савеце развіцця прадпрымальніцтва пры Міністэрстве эканомікі.

«Мы хацелі быць пачутымі - нас пачулі! Пакуль гэта галоўны прамежкавы вынік дзейнасці арганізацыі. Сёння ўжо можна смела канстатаваць: улада прызнала, што ў ІП не «адпачынак ці навагоднія святы», а сур'ёзныя праблемы, якія трэба развязваць у кожным выпадку», - гаворыцца ў паведамленні.

Са словаў Анатоля Шумчанкі, у тэлефоннай размове міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі запэўніў яго, «што ён асабіста бярэ адказнасць за стварэнне рабочай групы і за ўрэгуляванне сітуацыі, каб зняць балючыя пытанні і прадпрымальнікі змаглі прыступіць да працы ў найбліжэйшы час».

«Наша арганізацыя па-ранейшаму ўпэўненая, што такія інструменты, як мітынг і іншыя дазволеныя законам масавыя мерапрыемствы, могуць быць выкарыстаныя ў будучыні», - адзначыў лідар «Перспектывы».

Паводле слоў Шумчанкі, пастанова аб адклiканнi заяўкі была прынятая яшчэ ўчора, 8 лютага. Аднак паведамленне аб гэтым з'явілася толькі сёння, як раз пасля пагрозлівай заявы Лукашэнкі аб тым, што паслаблення з указам №222 не будзе і абяцанні, што «ў далейшым гэты бізнэс будзе падкантрольны».

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках