23 красавiка 2024, aўторак, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пабрацца шлюбам у Беларусі стане даражэй у 3.7 раза

25
Пабрацца шлюбам у Беларусі стане даражэй у 3.7 раза

Новыя тарыфы на рэгістрацыю шлюбу зацверджаныя з 15 лютага.

Са словаў начальніцы аддзела ЗАГС адміністрацыі Першамайскага раёна сталіцы Юліі Вінаградавай, з 15 лютага ў горадзе падаражэюць паслугі па ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу, паведамляе БелТА.

Найбольшы рост адбудзецца на паслугу ў рэгістрацыі шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы і ў спецыяльным абсталяваным памяшканні: амаль у 3,7 разы (з Br149,9 тысяч да Br550 тысяч). У 2,6 разы больш, або Br650 тысяч, заплацяць маладыя за ўрачыстую абстаноўку рэгістрацыі шлюбу з прыцягненнем акампаніятара. За выезд для рэгістрацыі шлюбу да месца правядзення ўрачыстасці трэба будзе заплаціць у 2,4 разы больш - Br850 тысяч (за 1 гадзіну, без уліку транспарту). Шлюбная ўрачыстасць з індывідуальным сцэнаром з удзелам калектыву (у тым ліку музычнага) абыдзецца без малога ўдвая больш - у Br1,9 мільёна.

Летась адзел ЗАГС адміністрацыі Першамайскага раёна Менска зарэгістраваў 1529 шлюбаў, у тым ліку 676 - ва ўрачыстых абставінах і пад акампанемент. Па-за сценамі ЗАГСа (у траўні-верасні) пабраліся 87 пар гэтага сталічнага раёна. Сярод пераваг маладых - пляцоўка Нацыянальнай бібліятэкі і Батанічны сад, памятна-гістарычныя месцы. Рэгістрацыя шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы паводле індывідуальнага сцэнару распрацоўваецца з улікам пажаданняў грамадзян. Разам з тым Юлія Вінаградава канстатавала, што паслуга ЗАГСаў у распрацоўцы індывідуальнага сцэнару практычна не запатрабаваная. У 2014 годзе аддзел ЗАГС адміністрацыі Першамайскага раёна правёў 5 такіх рэгістрацый, а ў 2015-м - ніводнай.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках