25 красавiка 2024, Чацвер, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лужкоў: гэта проста расправа над малым бізнэсам

20
Лужкоў: гэта проста расправа над малым бізнэсам
Юрый Лужкоў
Фота: РІА «Новости»

Са словаў экс-мэра, у цяперашняй маскоўскай мэрыі барацьба з шапікамі стала "нейкай ідэяй фікс".

Былы мэр Масквы Юрый Лужкоў заявіў расейскай службе ВВС, што ўважае за памылковую пастанову ўладаў расейскай сталіцы аб масавым зносе гандлёвых шапікаў, якія цяперашнія ўлады горада называюць самабудам.

У ноч на аўторак у Маскве пачалася маштабная кампанія зносу гандлёвых шапікаў. Усяго, як заяўляюць улады, плануецца знесці 97 штук.

Як адзначае Лужкоў, многія ўладальнікі шапікаў мелі афіцыйны дазвол на сваю дзейнасць і прайшлі неабходныя дазвольныя працэдуры.

"Думаю, што цяпер, калі ў эканоміцы краіны так шмат праблем, зусім не час так распраўляцца з малым бізнэсам", - адзначыў Лужкоў.

"Многія людзі, якія працуюць у такіх шапіках, заклалі свае кватэры, у многіх з іх няма вялікіх грошай. Да іх, ды і наогул да малога бізнэсу, трэба ставіцца па-іншаму", - мяркуе Лужкоў.

Раней мэр Масквы Сяргей Сабянін на сваёй старонцы "Вконтакте" заявіў, што ў расейскай сталіцы зносяцца будынкі, якія былі збудаваныя ў асноўным у 90-я "пры відавочнай абыякавасці альбо садзейнічанні чыноўнікаў".

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках