19 красавiка 2024, Пятніца, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На фігурантаў «справы графіцістаў» далей ціснуць

7
На фігурантаў «справы графіцістаў» далей ціснуць
Фота: «Наша Ніва»

Сваякам хлопцаў ківаюць, што на «графіцістаў» абвешчанае паляванне.

У тэлесюжэце праграмы «Галоўны эфір», што была паказаная на беларускай тэлевізіі ў нядзелю, 7 лютага, гледачам зноў нагадалі пра фігурантаў «справы графіцістаў» - Максіма Пякарскага, Вадзім Жаромскага і Вячаслава Касінерава.

У тэлесюжэце дэманстраваліся аўдыёзапісы тэлефонных перамоў юнакоў, хоць на судзе агучваліся толькі іх раздрукоўкі.

Дзіўным выглядае таксама той факт, што з матэрыялаў справы ў тэлесюжэт трапіла размова аб шпрыцы, пра які шмат гаварылася падчас судовага паседжання. З дапамогай яго хлопцы збіраліся запампоўваць фарбу ў лямпачкі, якія потым былі выкарыстаныя для псуты бігбордаў.

А перад гэтым да бацькоў аднаго са стваральнікаў патрыятычнага графіці Вадзіма Жаромскага наведаўся ўчастковы міліцыянт, які спрабаваў даведацца, ці не маляваў ён у апошні час новыя графіці.

"Мы чакалі горшага, але радавацца рана, - кажа Вадзім Жаромскі. - Ціск не спыніўся. Днямі да маіх і Максіма бацькоў прыходзілі следчыя і міліцыя. Казалі, што ў Смаргоні і Маладзечне нейкія незразумелыя малюнкі з'явіліся: «Хутчэй за ўсё, гэта вашыя дзеці».

І вось свежы факт. 9 лютага іншым сваякам хлопцаў на працы супрацоўнік у цывільным паведаміў, што на «графіцістаў» абвешчанае паляванне, цяпер яны так проста не выкруцяцца, сядуць «за наркотыкі на працяглыя тэрміны ад 7 гадоў», паведамляе .

І гэта пры тым, што юнакі неаднойчы заяўлялі, што з'яўляюцца прадстаўнікамі субкультуры Straight Edge, вядуць здаровы лад жыцця, не ўжываюць алкаголь, не паляць, і выступаюць супраць наркотыкаў.

Відавочна, што ўлады хочуць стварыць негатыўны вобраз з беларускамоўных стваральнікаў патрыятычных графіці.

Нагадаем, 29 студзеня суддзя суда Фрунзенскага раёна Ала Скуратовіч вынесла пастанову прызнаць юнакоў вінаватымі ў пашкоджанні маёмасці і пакарала штрафамі: Пякарскаму - 40, Касінераву - 30, Жаромскаму - 50 базавых адзінак. 8 лютага ўсе трое падалі ў Менскі гарадскі суд касацыйныя скаргі на пастанову суда Фрунзенскага раёна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках