19 красавiка 2024, Пятніца, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заіка: «Фатаграфуйце камяніцы чыноўнікаў у Драздах і адсылайце куды трэба»

26
Заіка: «Фатаграфуйце камяніцы чыноўнікаў у Драздах і адсылайце куды трэба»
ФОТА: «Наша Ніва»

Эканаміст Леанід Заіка распавёў, чым можа абярнуцца кампанія далучэння простых беларусаў у барацьбу з карупцыяй.

Гучную пастанову ўрада №101 ад 5 лютага 2016 года, якая прадугледжвае выплату ўзнагароджанняў за паведамленне пра факты карупцыі, абрастае новымі падрабязнасцямі.

Як паведаміў журналістам начальнік управы барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генпракуратуры Ігар Грэйба, гэтыя выплаты не будуць абкладацца падаткам.

У экспрэс-каментары «Салiдарнасцi» кіраўнік Аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка не без гумару распавёў, што можа стацца новая антыкарупцыйная кампанія ўладаў.

- Што такое карупцыя? Гэта пераразмеркаванне вялікіх сум грошай паміж бізнэсоўцамі, як правіла, і чыноўнікамі. Даў ты скрынку цукерак лекару - якая гэта карупцыя? Іншая справа, калі гаворка ідзе аб сумах паўмільёна, мільён. Цяпер вынікае, што пастанавілі ўзяць пад прыцэл чыноўнікаў і прыцягнуць да гэтага просты народ.

У тых, хто думае, што ў яго маленькі заробак ці пенсія, з'явіўся шанец паправіць становішча. Да прыкладу, у бабулек - змагарак за справядлівасць.

Што рабіць простаму беларусу ў гэтай сітуацыі? Браць фотаапарат, ехаць у Дразды і фатаграфаваць палацы чыноўнікаў і міністраў за мільён даляраў. І адсылаць куды трэба. Кожны зробіць па здымку і атрымае дзесьці 246 даляраў.

Краіна ўся падымецца, ажыве! Пачне завальваць кампетэнтныя органы цыдулкамі на чыноўнікаў, папярэджаннямі і паклёпам.

Але, гэта ўжо было. І цяпер у Еўропе ёсць. Калі ў Нямеччыне бабуля ўбачыць, што самаход суседа крануўся з месца, а іх дзіця едзе без крэсла, то яна можа патэлефанаваць у паліцыю і тады атрымае палову ад сумы штрафу.

Гэта значыць, у немцаў ёсць гэтыя даносы. І мне здаецца, што беларусы таксама заслужылі права на гэтым зарабляць. Чаго шкадаваць гэтых царкоў, дырэктараў?

Пачнецца ўсенародная магутная хваля. І кампетэнтныя органы, хутчэй за ўсё, не дадуць рады правяраць кожную паперку. А яшчэ ж трэба ганарары за гэта плаціць. Тут ужо першым закрычыць міністр фінансаў, бо змагарам з карупцыяй давядзецца ўвесь бюджэт аддаваць.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках