19 красавiка 2024, Пятніца, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Турцыі: Масква захрасне ў Сірыі, як СССР у Афганістане

4
Прэм'ер Турцыі: Масква захрасне ў Сірыі, як СССР у Афганістане
Ахмет Давутоглу
ФОТА: AFP

Прэм'ер-міністр Турцыі Ахмет Давутоглу папярэдзіў Расею аб магчымых наступствах яе дзеянняў у Сірыі.

Турэцкі прэм'ер Ахмет Давутоглу, выступаючы ў аўторак на пасяджэнні парламенцкай фракцыі Партыі справядлівасці і развіцця, якую ён узначальвае, папярэдзіў Расею аб магчымых наступствах аперацыі ў Сірыі, нагадаўшы, як Савецкі Саюз заграз у вайне ў Афганістане, піша РБК са спасылкай на Huriyett.

«Ніхто не павінен забываць, як войскі Савецкага Саюза, якія былі магутнымі і вельмі моцнымі падчас халоднай вайны, увайшлі ў Афганістан і пакінулі яго ў рабскім становішчы. Тыя, хто ўвайшоў у Сірыю сёння, пакіне яе ў такім жа стане», - сказаў ён.

Савецкі Саюз вывеў войскі з Афганістана ў 1989 годзе - амаль праз дзесяць гадоў пасля пачатку кампаніі, распачатай на просьбу Кабула. Аперацыя Расеі ў Сірыі супраць групоўкі «Ісламская дзяржава» стала першай з тых часоў вялікай кампаніяй Масквы на тэрыторыі замежнай дзяржавы, адзначае Huriyett.

«Расея прадаўжае бязлітасна бамбіць цывільныя аб'екты, якія не маюць нічога агульнага з тэрарызмам. У нас ёсць інфармацыя пра месцазнаходжанне кожнай бомбы, скінутай Расеяй [ў Сірыі], кожнай», - сказаў Давутоглу (цытата на Huriyett).

Ён назваў крывавымі апошнія падзеі ў правінцыі Алепа, дзе ідзе наступ сірыйскага войска пры расейскай падтрымцы з паветра.

Турэцкі прэм'ер на пасяджэнні Партыі справядлівасці і развіцця заявіў, што 90% з больш чым 6 тысяч удараў расейскай авіяцыі былі нанесеныя альбо па пазіцыях паўстанцаў, якія ваявалі з Башарам Асадам, альбо па цывільных цэлях, і толькі 10% па «ісламскай дзяржаве». «Надышоў час пакласці гэтаму канец», - сказаў на заканчэнне турэцкі прэм'ер.

Нагадаем, прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган у інтэрв'ю Hurriyett раскрытыкаваў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, назваўшы яго фактычна акупантам, а канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што «не толькі ўзрушаная, але і шакаваная» пакутамі цывільнага насельніцтва Сірыі, выкліканага надыходам войскаў Асада.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках