25 красавiка 2024, Чацвер, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі прадаўжаюць купляць дарагія аўтамабілі

38
Чыноўнікі прадаўжаюць купляць дарагія аўтамабілі
Фотa: superauto24.se.pl

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства аўтамабільных дарог «Віцебскаўтадар» абвясціла тэндэр на закупку трох аўтамабіляў.

У тым ліку - красовер «Peugeot 3008». Пазадарожнік арыентыровачным коштам 450 000 000 рублёў закупляецца са 150-моцным бензінавым рухавіком 1.6THP і шасціступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач, пішуць «Народные новости Витебска».

Віцебскія дарожнікі абралі аўтамабіль у камплектацыі «Allure» - гэта самая дарагая з даступных у Беларусі камплектацый «Peugeot 3008». Ад базавага набору яна адрозніваецца наяўнасцю задніх датчыкаў паркоўкі, біксенонавымі адаптыўнымі паваротнымі фарамі, электрапрывадам люстэркаў і іх зацямнення, а таксама наяўнасцю датчыкаў дажджу, аўтаматычнага ўключэння блізкага святла і іншых дробязяў.

Акрамя гэтага закупляюцца два аўтамабіля «LADA Largus» агульным коштам 345 000 000 рублёў. Гэта пяцімесныя ўніверсалы ў камплектацыі «Люкс» з 1,6-літровым рухавіком магутнасцю 102 конскія сілы. Набыццё праводзіцца за кошт уласных сродкаў.

Характэрна, што «Віцебскаўтадар» абраў больш дарагі варыянт «Peugeot 3008», чым збіраўся купіць Полацкі райвыканкам.

Раней полацкія чыноўнікі абвясцілі тэндэр на аўтамабіль у базавай камплектацыі «Activ», але з аўтаматычнай 6-ступеньчатай скрынкай перадач і 150-моцным рухавіком за 370 000 000 рублёў.

Праўда, у канцы лютага райвыканкам скасаваў гэты тэндэр, спаслаўшыся на адсутнасць фінансавання.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках