25 красавiка 2024, Чацвер, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Uber замовіў 100 тысяч «Мерседэсаў» для парку беспілотных аўтамабіляў

9
Uber замовіў 100 тысяч «Мерседэсаў» для парку беспілотных аўтамабіляў
ФОТА: TOPGEAR.COM.PL

Сума кантракту, паводле папярэдніх падлікаў, можа скласці дзесяць мільярдаў еўраў.

Таксі-сэрвіс Uber дамовіўся з канцэрнам Daimler аб замове 100 тысяч сяданаў Mercedes-Benz S-Class, аснашчаных функцыяй «аўтапілота».

Пра гэта са спасылкай на крыніцы ў абедзвюх фірмах паведамляе нямецкае выданне Manager Magazin (пераклад - tut.by).

Як высветліла выданне, пагадненне аб пастаўках дасягнутае паміж заснавальнікам Uber Трэвісам Каланікам і кіраўніком Daimler Дытэрам Цэтшэ, аднак пакуль што яно мае папярэдні характар. Калі ўгода адбудзецца, яна не будзе аднамомантавай - пастаўкі прадоўжацца некалькі гадоў. Сума кантракту, паводле папярэдніх падлікаў, можа скласці дзесяць мільярдаў еўраў.

Аднак, інфармацыю Manager Magazin аб куплі Uber 100 тысяч S-Class зняпраўдзілі іншыя крыніцы ў абедзвюх кампаніях. Агенцтва Reuters паведамляе, што кіраўніцтва сэрвісу шукае аўтавытворцу, з якім можна будзе развіваць ідэю аўтаномна кіраваных таксовак.

Пра тое, што Uber займаецца пошукам партнёра для гэтага праекта ў аўтамабільнай індустрыі, паведамлялася яшчэ восенню мінулага года. Акрамя таго, зімой 2015 года стала вядома, што ў найбліжэйшы час кампанія пачне выпрабаванні беспілотных машын у сваім новым даследчым цэнтры ў Пітсбургу.

Распрацоўкай паўнавартаснага аўтапілота, які дазваляе адмовіцца ад кіроўцаў, займаюцца ўсе вядучыя аўтавытворцы. Пакуль жа ў аўтамабілях выкарыстоўваецца аналаг сістэмы аўтаномнага кіравання, які дазваляе ненадоўга перадаць кіраванне электроніцы.

Так, абноўлены Mercedes-Benz S-Class неўзабаве аснасцяць комплексам Drive Pilot, якая дэбютавала ў пачатку гэтага года на E-Class новага пакалення. З'яўленне ж цалкам аўтаномных машын чакаецца на дарогах агульнага карыстання да 2020 года.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках