19 красавiка 2024, Пятніца, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ашмянах за ноч злілі з бакаў аўтамабіляў амаль 1000 літраў бензіну

6
У Ашмянах за ноч злілі з бакаў аўтамабіляў амаль 1000 літраў бензіну
ФОТА: 24.KZ

Зламыснікі выкрадалі паліва з ахоўнай тэрыторыі, усяго на "аперацыю" ў іх пайшло блізу 20 гадзін.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі ў Ашмянах (Гарадзенская вобласць) пяцёх хлопцаў, якія здолелі зліць з бакаў машын аднаго з мясцовых прадпрыемстваў 970 літраў паліва, паведамілі ва УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Паводле інфармацыі міліцыянтаў, "аперацыя" на ахоўнай тэрыторыі арганізацыі заняла ў мужчын блізу 20 гадзін.

"Цягам усёй ночы яны пералазілі праз агароджы ахоўнай тэрыторыі і злівалі паліва з незачыненых бакаў. Зламыснікам спадабаліся менавіта дзве машыны, магчыма, праз зручнае месца размяшчэння. У выніку падазраваныя змаглі вынесці з тэрыторыі прадпрыемства 970 літраў паліва", - распавялі ва УУС.

Ва ўправе таксама паведамілі, што выкрадальнікаў - чатырох жыхароў Ашмянскага раёна і выхадца Гомельскай вобласці - праз некаторы час змаглі вылічыць супрацоўнікі крымінальнага вышуку.

Паводле звестак УУС, у дачыненні да маладзёнаў распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.205 Крымінальнага кодэкса Беларусі ("Крадзеж, учынены паўторна або групай асоб"), усім пецярым пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках