25 красавiка 2024, Чацвер, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве гарэў рынак «Быхаўскі»

1

15 красавіка а 00.21 магілёўскія выратавальнікі атрымалі паведамленне ад вартаўніка аб пажары на тэрыторыі рынка «Быхаўскі».

Калі работнікі МНС прыбылі да месца выкліку, гарэлі ўнутры міні-кавярні і гандлёвы павільён.

У выніку агнём у кавярні пашкоджанае абсталяванне і перакрыцце, у павільёне пашкоджаныя тавары - ламінат, плінтус, уцяпляльнік. Пацярпелых няма.

Як мяркуецца, прычына пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, паведамляе прэс-служба Магілёўскай абласной управы МНС.

ФОТА: МНС
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках