20 красавiка 2024, Субота, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 60 байкераў парушылі ПДР падчас адкрыцця мотасезону ў Менску

15
Больш за 60 байкераў парушылі ПДР падчас адкрыцця мотасезону ў Менску
ФОТА: BELAPAN

Некаторыя прыехалі на мерапрыемства без правоў, некаторыя без страхоўкі.

Больш за 60 байкераў парушылі Правілы дарожнага руху падчас адкрыцця мотасезону ў Менску, паведаміў карэспандэнту БелТА інспектар аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ ГУУС Менгарвыканкама Арцём Цыбулька.

Сёння ў Менску адбылося афіцыйнае адкрыццё мотасезону. З самай раніцы матацыклісты збіраліся на пляцоўцы каля Лядовага палаца спорту Менскай вобласці, каб затым узяць удзел ва ўрачыстым парадзе байкераў.

"Матацыклісты былі апавешчаныя, што каля Лядовага палаца іх будуць правяраць інспектары ДАІ на наяўнасць правапарушэнняў, але ўсё адно не ўсе з іх падрыхтаваліся да сезона. Самым распаўсюджаным парушэннем стала адсутнасць дакумента аб праходжанні дзяржаўнага тэхагляду - такіх парушальнікаў было 30 чалавек, яшчэ 11 матацыклістаў парушылі гэтае патрабаванне паўторна цягам года. Адзін байкер прыехаў на мерапрыемства без пасведчання, адзін без страхоўкі. На 13 чалавек былі складзеныя пратаколы за перавышэнне хуткасці, 8 матацыклістаў забыліся свае пасведчанні дома", - распавёў Арцём Цыбулька.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што байкеры, якія маюць пасведчанні, але забыліся іх дома, абышліся папярэджаннем. Тыя матацыклісты, якія прыехалі без дакументаў пра пройдзены тэхагляд, павінны будуць прыйсці ў ДАІ і падаць іх. У адваротным выпадку іх чакае штраф.

Усяго ў парадзе матацыклістаў узялі ўдзел блізу 1 тысячы кіроўцаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках