28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ДТЗ пад Бранскам загінуў беларус, яшчэ трое - у лякарні

Аварыя адбылася 14 красавіка, блізу 08.45, на 69-м кіламетры трасы Бранск - Новазыбкаў.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе рэгіянальнага кіравання ДІБДР, піша tut.by.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 48-гадовы кіроўца Volkswagen Passat, які рухаўся з боку Бранска ў кірунку Новазыбкава, выехаў на паласу сустрэчнага руху, па датычнай сутыкнуўся з Nissan Qashqai, пасля чаго рэзнуўся ў ЗІЛ і Kia Sorento. Для дэблакавання людзей са зламанага VW патрабавалася дапамога ратавальнікаў.

У выніку ДТЗ кіроўца Volkswagen ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Тры пасажыры VW (мужчыны 22, 24 і 48 гадоў) з траўмамі рознай ступені цяжкасці былі дастаўленыя ў лякарню.

Загінулы і пацярпелыя - жыхары Рэчыцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках