29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спявачка Алена Ваенга напярэдадні канцэрту ў Менску трапіла ў бальніцу

28

У якую з менскіх бальніц паклалі Ваенгу і з якой прычыны, не паведамляецца.

Папулярная расейская спявачка Алена Ваенга трапіла ў бальніцу напярэдадні запланаванага на сёння ў Менску сольнага канцэрта.

Інфармацыя пра гэта з'явілася ў сацыяльных сетках.

У якую з менскіх бальніц паклалі Ваенгу і з якой прычыны, не паведамляецца. На старонцы спявачкі ў «Інстаграме» апублікаваныя фота з лякарні, дзе бачны катэтар у яе руцэ. Яе запіс у мікраблогу «Рускія не здаюцца. Не ведаю, як я буду спяваць, але душэўна – дакладна» сведчыць, што выканаўца не мае намеру скасоўваць свой менскі канцэрт.

Канцэрт Ваенгі павінен адбыцца сёння ўвечары 17 красавіка ў Палацы Рэспублікі, яго пачатак запланаваны на 19 гадзін, паведамляе tut.by.

Нагадаем, што расейская спявачка Ірына Дубцова, якая аскандалілася ў Беларусі 11 красавіка была экстрана шпіталяваная ў Маскве.

Неадэкватныя паводзіны спявачкі на сцэне ў Гомелі патлумачылі «прыступам алергіі на квітненне».

русские не сдаются 😎. не знаю как я буду петь, но душевно точно.....

Фото опубликовано ElenaVaenga (@vaengaofficial)

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках