19 красавiка 2024, Пятніца, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ерусаліме адбыўся выбух у аўтобусе

1

Праз выбух рэйсавага аўтобуса на вуліцы Дзерах Хэўрон у Ерусаліме пацярпелі 20 чалавек.

Выбух прагрымеў на вуліцы Дзерах Хэўрон на паўднёвым усходзе горада. Паліцыя Ізраіля папярэдне ацаніла гэта як тэракт, паведамляе расейская служба ВВС.

Радыёстанцыя «Рэшэт Бэт» паведамляе, што, паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку выбуху пацярпелі блізу 20 чалавек. Медыкі паведамляюць пра, прынамсі, 10 параненых.

Прычынай выбуху аўтобуса ў Ерусаліме было выбуховае прыстасаванне.

Ізраільскія паліцэйскія спачатку заявілі, што яны разглядалі магчымасць таго, што прычынай пажару стала тэхнічная няспраўнасць.

Але прэс-сакратар мэра Іерусаліма заявіў, што прычынай пажару стала выбуховае прыстасаванне. «Яна была маленькай, але гэта дакладна была бомба» , - сказаў ён.

Выбух адбыўся ў пустым аўтобусе, раны атрымалі пасажыры аўтобуса, што праязджаў міма, і пешаходы на вуліцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках