23 красавiка 2024, aўторак, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДТЗ на праспекце Незалежнасці ў Менску: кіроўца «ўдрукаваў» машыну ў слуп

8

Раніцай у нядзелю 24 красавіка на праспекце Незалежнасці аўтамабіль Renault Symbol урэзаўся ў мачту вулічнага асвятлення.

Ратавальнікі выцягнулі пацярпелага з машыны, цяпер ён у лякарні. Пра гэта паведаміў tut.by прэс-сакратар МНС у Менску Віталь Дэмбоўскі.

Інфармацыя аб ДТЗ на праспекце Незалежнасці, 191 паступіла ратавальнікам а 06.52.

ФОТА: МДУ МНС

Паводле папярэдняй інфармацыі, 35-гадовы кіроўца Renault Symbol не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў слуп. У выніку ДТЗ мужчына апынуўся заціснуты ў салоне аўтамабіля - з машыны яго даставалі ратавальнікі.

У выніку аварыі кіроўца Renault атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў дастаўлены ў лякарню.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках