19 красавiка 2024, Пятніца, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі затоплена больш за 150 населеных пунктаў

24

На тэрыторыі РФ затоплена 152 населеныя пункты, 3935 прыватных жылых дамоў, а таксама 57 нізкаводных мастоў.

На тэрыторыі Расейскай Федэрацыі застаюцца падтопленымі 152 населеныя пункты, 3935 прыватныя жылыя дамы і прыдваровыя тэрыторыі з насельніцтвам 3633 чалавека, а таксама 57 нізкаводных мастоў і 14 адцінкаў аўтамабільных дарог, - паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Міністэрства надзвычайных сітуацый.

ФОТА: АЛЯКСЕЙ ШТОКАЛ/ТАСС

Паводле звестак МНС, за дзень колькасць падтопленых дамоў знізілася прыкладна на 30.

Цяпер складаная паводкавая сітуацыя захоўваецца ў Омскай, Свярдлоўскай, Цюменскай, Кіраўскай абласцях і Пермскім краі, дзе застаюцца падтопленымі дзясяткі населеных пунктаў і сотні дамоў. У Пермскім краі і Омскай вобласці колькасць падтопленых дамоў узрасла.

«Цалкам стабілізавалася сітуацыя ў Валагодскай, Архангельскай абласцях і Удмурцкай Рэспубліцы, дзе вада хутка спадае», - паведамілі ў МНС.

Ва ўсіх пацярпелых населеных пунктах праводзяцца супрацьпаводкавыя працы, надаецца дапамога мясцоваму насельніцтву, асабліва на затопленых тэрыторыях. «Для маніторынгу паводкавых працэсаў выкарыстоўваецца авіяцыя МНС і беспілотнікі», - распавялі ва ўстанове.

У населеных пунктах, адкуль вада сыходзіць, адразу пачынаюцца аварыйна-аднаўленчыя работы.

ФОТА: Максім Грыгор’еў/ТАСС
Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках