25 красавiка 2024, Чацвер, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сур'ёзная аварыя ў Менску: легкавы аўтамабіль урэзаўся ў аўтобус

4

У аварыі пацярпела пасажырка аўтамабіля, якую павезлі ў рэанімацыю.

Відавочцы паведамілі сайту onliner.by пра аварыю, якая адбылася ўчора а 21:15 на скрыжаванні Кунцаўшчыны і Матусевіча, побач з дыспетчарскай станцыяй «Кунцаўшчына». Кіроўца легкавога аўтамабіля сутыкнуўся з аўтобусам. На месца ДТЗ прыехалі некалькі брыгад хуткай дапамогі, работнікі МНС, ДАІ.

- Легкавушка ляцела на чырвоны, аўтобус паварочваў налева на прыпынак, - распавёў сваю версію таго, што адбылося адзін з відавочцаў. - Аўтамабiль не тармазіў, урэзаўся ў аўтобус у задні мост. Аўтобус, мяркуючы па ўсім, сам ужо нікуды не паедзе. Пнеўматыку разбіла, сядзіць на арцы. У легкавушкі перад «у хлам», у ёй 2 чалавекі былі. Хлопец 26 гадоў за стырном і дзяўчына 23 гады наперадзе. Дзяўчына не была прышпіленая, павезлі ў рэанімацыю. Хлопец, здаецца, сам з машыны выйшаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках