29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілон Маск: Аўтапілот Tesla ўдвая разумнейшы за чалавека

8
Ілон Маск: Аўтапілот Tesla ўдвая разумнейшы за чалавека
Фота: topgear

Выкарыстанне функцыі аўтаномнага перамяшчэння ў аўтамабілях брэнда зніжае імавернасць аварый на 50%.

Пра гэта падчас нядаўняга візіту ў Нарвегію заявіў кіраўнік Tesla Ілон Маск.

Пра гэта сведчаць папярэднія звесткі, сабраныя ў рамках праграмы Autopilot, паведамляе nv.ua.

«Імавернасць патрапіць у аварыю зніжаецца на 50%, калі уключаны Autopilot, - сказаў Маск. - Нават у першай версіі. Мы можам бачыць суадносіны пераадолення кіламетраў і аварый, у якіх спрацавалі падушкі бяспекі. Нават у гэтай ранняй версіі, сістэма спраўляецца амаль удвая лепш за чалавека».

Кіраўнік кампаніі Tesla мяркуе, што збор статыстычных звестак надзвычай важны для развіцця аўтаномных аўтамабіляў. З іх дапамогай можна будзе пераканаць заканадаўцаў і грамадскасць у бяспецы сістэм аўтапілота, што будзе спрыяць распаўсюджванню тэхналогіі.

На думку Ілона Маска, неабходна сабраць звесткі аб «мільярды кіламетраў» беспілотнай язды. Раней у гэтым месяцы Tesla паведаміла, што з моманту запуску сістэмы Autopilot у аўтамабілях брэнда, аўтаўладальнікі ўжо праехалі з яе дапамогай больш 75 мільёнаў км.

Цяпер аўтамабілі Tesla ўмеюць утрымліваць паласу руху, перабудоўвацца і паркавацца. На пачатку гэтага года Ілан Маск заяўляў, што на стварэнне цалкам аўтаномнага аўтамабіля спатрэбіцца ад 2 да 3 гадоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках