19 красавiка 2024, Пятніца, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паводле факта падзення вайсковага гелікоптэра пад Мазыром распачатая крымінальная справа

18

Крымінальная справа адкрыта за «парушэнне правілаў палётаў і падрыхтоўку да іх».

Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта Беларусі распачало крымінальную справу паводле факта аварыі гелікоптэра Мі-24п каля горада Мазыр (Гомельская вобласць), гаворыцца ў паведамленні на сайце Следчага камітэта.

Распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт.465 Крымінальнага кодэксу - парушэнне правілаў палётаў і падрыхтоўкі да іх.

«Устаноўлена, што 25 красавіка а 16:00 падчас планавай пасадкі на пляцоўку прызямлення па-за аэрадромам адбылася аварыя гелікоптэра Мі-24п, у выніку якой гелікоптэр атрымаў механічныя пашкоджанні. Экіпаж гелікоптэра жывы. У раёне пляцоўкі прызямлення разбурэнняў няма», - нагадалі ў СК.

Праваахоўнікі адзначылі, што следчыя працягваюць працаваць на месцы аварыі: праведзены агляд месца здарэння, дапытаныя відавочцы, канфіскаваныя ўзоры паліва і іншыя тэхнічныя вадкасці, прызначаныя судовыя экспэртызы, канфіскоўваюцца бартавыя самапісцы, вывучаецца лётная і тэхнічная дакументацыя.

Раней міністэрства абароны Беларусі паведамляла, што ў панядзелак за 6 км на паўночны захад ад Мазыра адбылося перакульванне на бок гелікоптэра Мі-24 50-й змяшанай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках