20 красавiка 2024, Субота, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ноччу ў Буда-Кашалёўскім раёне загарэлася бытоўка з дрывасекамі

4
Ноччу ў Буда-Кашалёўскім раёне загарэлася бытоўка з дрывасекамі

Трое мужчын здолелі самастойна выбрацца, адзін загінуў.

Пажар у бытоўцы пачаўся 26 красавіка бліжэй да поўначы. У ёй знаходзілася брыгада з чатырох чалавек, якая займалася нарыхтоўкай лесу ля вёскі Васільполле. Трое мужчын здолелі самастойна выбрацца з ахопленага агнём памяшкання, атрымаўшы пры гэтым апёкі рознай цяжкасці, паведамляе БелТА.

Мясцовы жыхар, які заўважыў пажар, выклікаў ратавальнікаў і адвёз пацярпелых у бальніцу. Пры ліквідацыі пажару ратавальнікі выявілі цела мужчыны 1976 года нараджэння, які працаваў вальшчыкам.

Цяпер высвятляецца прычына ўзгарання. Версія кароткага замыкання электраправодкі не разглядаецца, бо бытоўка не была электрыфікавана.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках