24 красавiка 2024, Серада, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэс дэмакратычных сілаў перайменаваны ў Беларускі нацыянальны кангрэс

2
Кангрэс дэмакратычных сілаў перайменаваны ў Беларускі нацыянальны кангрэс

Аргкамітэт для правядзення кангрэса дэмакратычных сіл, які запланаваны на 15 траўня, прыняў пастанову аб змене назвы мерапрыемства.

Пра гэта БелаПАН распавёў адзін з чалльцоў аргкамітэта Мікалай Статкевіч.

«Мы прынялі пастанову скарэктаваць назву кангрэса ў сувязі з тым, што будзем рэкамендаваць дэлегатам уважаць кангрэс за стала дзейнае аб'яднанне дэмакратычных сіл. Кангрэс дэмакратычных сілаў - гэта аднаразовая акцыя. Таму цяпер ён называецца Беларускі нацыянальны кангрэс», - растлумачыў Статкевіч.

Ён паведаміў, што тэзісы аб прызнанні кангрэса стала дзейным аб'яднаннем дэмакратычных сіл утрымліваюцца ў праекце пастановы «Аб адзінстве дэмакратычных сіл». Са слоў палітыка, дэлегатам будзе прапанавана абраць сталы дзейны орган - раду кангрэса, уключыўшы туды прадстаўнікоў рэгіёнаў і цэнтральных органаў дэмакратычных партый і арганізацый.

У гэтым жа праекце пастановы адзначаецца, што кангрэс уважае адзінства дэмакратычных сіл «абавязковай і ключавой умовай перамогі дэмакратыі ў нашай краіне». «Толькі аб'яднаныя і аўтарытэтныя дэмакратычныя сілы здольныя ўзначаліць і накіраваць нарастанне сацыяльнага пратэсту дзеля прымусу ўлады да дэмакратызацыі палітычнага і эканамічнага жыцця краіны», - гаворыцца ў дакуменце.

Таксама плануецца, што на кангрэсе будзе разгледжаны зварот «Да чальцоў і прыхільнікаў беларускіх дэмакратычных партый і рухаў», рэзалюцыя «Беларусь: стан дзяржавы і нацыі» і «Пазіцыя кангрэса што да парламенцкіх выбараў».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках