16 красавiка 2024, aўторак, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзея Саўчанка атрымала дакументы для экстрадыцыі

7
Надзея Саўчанка атрымала дакументы для экстрадыцыі
НАДЗЕЯ САЎЧАНКА
ФОТА: AP

Стан здароўя Надзеі Саўчанкі нармальны, але ёсць праблема з апухласцю ног.

Сястра народнага дэпутата Украіны, лётчыцы Надзеі Саўчанкі Вера заявіла, што начальнік СІЗА ў Новачаркаску выдаў Надзеі для запаўнення дакументы, патрэбныя для экстрадыцыі ва Украіну.

"Яна цяпер запаўняе дакументы: заяву, біяграфічныя звесткі ды іншыя. Як сказаў начальнік турмы Калганаў, яны патрэбныя для экстрадыцыі. Ёй сказалі, што гэтыя дакументы згодна з працэдурай трэба запоўніць для экстрадыцыі. Будзем спадзявацца, што гэта так", - сказала Вера Саўчанка ў каментары ТСН, піша "Інтэрфакс-Украіна".

Адвакат украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі Марк Фейгін не выключыў, што яго падабароннай сапраўды паступілі дакументы, патрэбныя для працэдуры перадачы яе на Радзіму.

"Я яшчэ 7 красавіка ўзяў заяву ў Надзеі Саўчанкі аб тым, што яна згодная на перадачу яе для адбыцця пакарання ва Украіну. Паводле працэдуры ёй павінны былі перадаць дакументы для запаўнення", - сказаў Фейгін у сераду "Інтэрфаксу" праз тэлефон.

Пры гэтым адвакат адзначыў, што працэдура перадачы Саўчанкі зойме некалькі месяцаў. "Гэта больш доўгі шлях, чым памілаванне, якое можа адбыцца за адзін дзень, і мы патрабавалі менавіта памілавання", - сказаў адвакат.

"Вера Саўчанка бачылася з сястрой, Надзея адчувае сябе лепш. Ёй далі на запаўненне паперы, кажуць, для падрыхтоўкі накіравання ва Украіну. Я не магу на 100% гэта пацвердзіць, саміх папер мы пакуль не бачылі, але агулам падобна да праўды. Відавочна , што дамоўленасці прэзідэнтаў Парашэнкі з Пуціным, пра якія абвешчана тыдзень таму, выконваюцца. Ёсць шанец, што Надзея будзе дома ўжо ў другой палове траўня", - напісаў ён на старонцы ў Фэйсбуку ў сераду ўвечары.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках