25 красавiка 2024, Чацвер, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускае МЗС працуе над «усебаковым супрацоўніцтвам» з Зімбабвэ

16
Беларускае МЗС працуе над «усебаковым супрацоўніцтвам» з Зімбабвэ

З 25 да 28 красавіка праходзіць рабочы візіт у Харарэ беларускага амбасадара ў ПАР і Зімбабвэ па сумяшчальніцтве Андрэя Молчана.

У рамках паездкі адбыліся сустрэчы амбасадара з міністрамі горнадабычы і шахт, прамысловасці і гандлю, сельскай гаспадаркі, а таксама з намеснікам міністра, дырэктарам дэпартамента Еўропы МЗС, кіраўніцтвам Фонду рэгіянальнага развіцця Зімбабвэ, паведаміла прэс-служба беларускай замежнапалітычнай установы.

27 красавіка Молчана прыняў віцэ-прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва.

Падчас перамоў абмеркаваныя пытанні «ўсебаковага развіцця міждзяржаўнага супрацоўніцтва, прыярытэтнае значэнне ў якім бакі адводзяць гандлёва-эканамічным кірункам».

«У гэтым кантэксце на кожным галіновым узроўні падрабязна разгледжаны ход рэалізацыі раней дасягнутых міжурадавых дамоўленасцяў у пастаўках у Зімбабвэ буйных партый беларускай аўтатэхнікі і абсталявання, а таксама перспектывы рэалізацыі ў гэтай краіне шэрагу сумесных праектаў», - адзначаецца ў рэлізе.

Як нагадвае БелаПАН, Зімбабвэ - адна з самых бедных дзяржаў свету. Гіперінфляцыя прывяла да скасавання нацыянальнай валюты (самая буйная купюра мела намінал 100 трлн. зімбабвійскіх даляраў) і ўвядзенне амерыканскага даляра. Краінай з 1980 года нязменна кіруе прэзідэнт Роберт Мугабэ, якому 21 лютага споўнілася 92 гады.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках