18 красавiка 2024, Чацвер, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мужчына ўпаў са шматпавярховага недабудаванага аб’екта ў Менску

Мужчына ўпаў са шматпавярховага недабудаванага аб’екта ў Менску
ФОТА З САЙТА RIAKCHR.RU

Следчыя разглядаюць усе версіі здарэння, у тым ліку суіцыд.

Мужчына зваліўся з новабудоўлі ў Менску. Пра гэта паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік управы Следчага камітэта горада Менску Аляксандр Герасімаў.

"На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Высвятляюцца абставіны гібелі мужчыны 1985 года нараджэння на тэрыторыі адной з новабудоўляў на вуліцы Мсціслаўца", - заявіў Аляксандр Герасімаў.

Інцыдэнт здарыўся 28 красавіка блізу 10.40. Высветлена, што мужчына загінуў у выніку падзення з даху вышыннага будынка. Следчыя разглядаюць усе версіі здарэння, у тым ліку суіцыд.

"Загінулы быў падсобным рабочым. Ён быў заняты на будаўніцтве суседняга аб'екта. Да будынка, з якога адбылося яго падзенне, дачынення не меў і не павінен быў там знаходзіцца", - растлумачыў Аляксандр Герасімаў. На месцы трагедыі працуюць таксама прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках