24 красавiка 2024, Серада, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады спужаліся салідарнасці прафзвязных актывістаў з калегам са Слоніма

1
Улады спужаліся салідарнасці прафзвязных актывістаў з калегам са Слоніма
Михаил Сошко
Фото: «Радыё Свабода»

Міліцыя пераследуе прафзвязных актывістаў за пікеты ў падтрымку звольненага з прадпрыемства Міхаіла Сошкі.

Праз тры тыдні пасля правядзення пікету ў Слоніме, арганізаванага на знак пратэсту супраць незаконнага звальнення чальца прафзвязу РЭП Міхаіла Сошка, міліцыя запатрабавала ў актывістаў прафзвязу тлумачэнняў. У прафзвязе разглядаюць прэтэнзіі як незаконныя.

Як распавёў praca-by.info юрыст прафзвязу РЭП Юры Белякоў, Слонімскае РАУС склала пратаколы на некалькіх сяброў прафзвязу і разаслала іх на месцы жыхарства.

Актывістам у Берасці, Гародні, Смалявічах, Менску тэлефанавалі, да іх дадому прыходзілі ўчастковыя міліцыянты і патрабавалі даць тлумачэнні з нагоды ўдзелу ў несанкцыянаваным пікеце ў Слоніме.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў спасылаюцца на інфармацыю і фатаграфіі, размешчаныя на сайце praca-by.info. Ніякіх іншых довадаў у іх няма, як і няма сведак адміністрацыйнага правапарушэння.

Прафзвяз разглядае дзеянні міліцыі як незаконныя.

«Пратакол аб парушэнні закона аб масавых мерапрыемствах, артыкул адміністрацыйнага кодэксу 23.34, складзены 8 красавіка, - тлумачыць Юрый Белякоў. - 18-20 красавіка справы аб адміністрацыйным правапарушэнні павінны былі быць закончаныя і накіраваныя ў суд. У іх усе тэрміны выйшлі. Акрамя таго, у пратаколе не названыя сведкі. Калі міліцыя думала, што ўдзельнікі пікету парушаюць закон, трэба было складаць пратакол на месцы, падчас правядзення акцыі, апытаць сведак, тым больш што Слонімскі РАУС знаходзіцца побач ля завода. Таму нашы актывісты не абавязаныя даваць ніякіх тлумачэнняў. Абавязак давесці вінаватасць асобы ўскладаецца на службовую асобу органа, які вядзе гэты працэс. Асоба, якая прыцягваецца, не абавязаная даводзіць сваю невiнаватасць. Без паказанняў сведак - няма віны правапарушальніка».

Старшыню прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча, таксама праз тэлефон, запрасілі ў РАУС Цэнтральнага раёну для дачы тлумачэнняў. Ён адмовіўся, адзначыўшы пры гэтым, што не бачыць у гэтым патрэбы, бо ўдзельнікі сустрэчы з працоўнымі нічога не парушалі. Прафзвязны лідар таксама адзначыў, што ў гэтым выпадку наймальнікі самі правакуюць чальцоў прафзвязу на актыўныя дзеянні, свядома парушаючы правы работнікаў.

«Вось іх і трэба прыцягваць да адказнасці, - заявіў Генадзь Фядыніч. - Мы больш не маем намеру адказваць законапаслухмянасцю на бязмежжа кіраўніцтва, прычым усялякага ўзроўню, у дачыненні да работнікаў».

26 красавіка суд Маскоўскага раёна Берасця вынес папярэджанне паводле гэтай справы намесніцы старшыні прафзвязу РЭП Зінаідзе Міхнюк. Слуханне справы адбыўся без ейнага ўдзелу.

Як паведамляў раней сайт charter97.org, актывіст прафзвязу РЭП, слесар абслугоўвання і рамонту газавага абсталявання цэха парасілавой гаспадаркі (ПСГ) Міхаіл Сошка больш за 30 гадоў прапрацаваў на фабрыцы, не маючы парушэнняў, звязаных з выкананнем ягоным непасрэдных абавязкаў.

Увосень мінулага года кіраўніцтва абвінаваціла прафзвязнага актывіста ў сыходзе з працы раней устаноўленага часу і вынесла заўвагу, якая 11 сакавіка была скасаваная судом як незаконная. Аднак, адміністрацыя пастанавіла звольніць працоўнага ў сувязі са сканчэннем тэрміну кантракта, хоць да пенсіі яму засталося тры гады.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках