28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над Віталём Рымашэўскім прайшоў за сем хвілін

8
Суд над Віталём Рымашэўскім прайшоў за сем хвілін
Віталь Рымашэўскі
ФОТА: "Радыё Свабода"

За гэты час былі апытаныя ўсе сведкі і вывучаныя ўсе матэрыялы справы.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе БХД.

28 красавіка суд над сустаршынём аргкамітэту партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталем Рымашэўскім прайшоў за 7 хвілін.

Віталь Рымашэўскі абвінавачваўся ў тым, што 25 сакавіка падчас дазволенай уладамі акцыі на Дзень Волі размаўляў з людзьмі каля кінатэатра "Кастрычнік".

"Абуральна тое, што ўдзельнікаў мірнай дазволенай акцыі судзяць толькі за тое, што яны сабраліся ля кінатэатру. Гэта беспрэцэдэнтна, такога нават раней не было. Рэпрэсіі ў Беларусі набываюць новыя абароты і становяцца больш інтэнсіўнымі, мяняюць форму. Людзей не саджаюць за краты , але масава штрафуюць. Акрамя фінансавага цяжару, на людзей і іх сем'і вядзецца яшчэ і псіхалагічны ціск. Вось так дзейны рэжым рэагуе на скасаванне санкцый і дыялог з боку Захаду, плюючы на ўсе дэмакратычныя нормы і каштоўнасці і спрабуючы знішчыць незалежны дэмакратычны рух", - падкрэсліў сустаршыня БХД.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках