18 красавiка 2024, Чацвер, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія навукоўцы абураныя неадэкватнымі заробкамі

45
Беларускія навукоўцы абураныя неадэкватнымі заробкамі
ФОТА: DEPOSITPHOTOS

Навуковыя работнікі незадаволеныя вельмі нізкай аплатай іх працы.

28 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску загадчыца лабараторыі, старшая навуковая супрацоўніца НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ Таццяна Юркштовіч заявіла, што «заробак навуковых супрацоўнікаў з'яўляецца неадэкватным».

З яе слоў, аклад навуковага работніка ў інстытуце складае 1 млн. 390 тыс. рублёў; маладыя супрацоўнікі не атрымліваюць з надбаўкамі больш мінімальнага заробка, які складае 2 млн. 300 тыс. рублёў, піша БелаПАН.

«Пакуль малады супрацоўнік адпрацоўвае размеркаванне, яго можна ўтрымаць, але апошнія паўгода адпрацоўкі яны шукаюць, куды б сысці», - сказала Юркштовіч.

Вядучы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскага навукова-медыцынскага цэнтра «Клетачныя тэхналогіі» Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі Валерый Верас дадаў, што супрацоўнікі цэнтра, занятыя ў сферы ІТ, зарабляюць амаль у 10 разоў менш, чым якія працуюць у Парку высокіх тэхналогій. «Стаўка праграміста ў нашым цэнтры парадку двух мільёнаў рублёў», - сказаў Верас.

Разам з тым намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі Міхаіл Беляўцаў паведаміў, што ў цэнтры атрымоўваецца захаваць узровень заробкаў навуковых работнікаў сумаю 6-7 млн. рублёў.

«Навуковыя супрацоўнікі нашага цэнтра зарабляюць на ўзроўні лекара, настаўніка. Для таго каб зарабляць такую суму, неабходна, каб кожны навуковы супрацоўнік удзельнічаў як мінімум у трох-чатырох праектах паралельна, а гэта распыленне сіл», - сказаў Беляўцаў.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках