25 красавiка 2024, Чацвер, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады спужаліся шэсця на Дзень Волі

5
Улады спужаліся шэсця на Дзень Волі
фота: tut.by

Дзесяці ўдзельнікам акцыі на Дзень Волі прысудзілі штрафы ад 10 да 40 базавых велічынь.

Суд Савецкага раёна Менску 28 красавіка прысудзіў дзесяцём удзельнікам акцыі 25 сакавіка з нагоды Дня Волі штрафы сумаю ад 10 да 40 базавых велічынь (2,1-8,4 млн рублёў), паведамляе БелаПАН.

Старшыню Партыі БНФ Аляксея Янукевіча асудзілі на 35 базавых велічынь (7 млн 350 тыс. рублёў). «Суд палічыў, што я ўдзельнічаў у «несанкцыянаваным мітынгу» каля кінатэатра «Кастрычнік», хоць гэта месца было дазволена для збору ўдзельнікаў акцыі, - паведаміў Янукевіч. - На іх думку, несанкцыянаваным мітынгам з'явілася масавая прысутнасць грамадзян і выкрыкванне лозунгаў, прычым я выкрыкваў іх праз гукаўзмацняльную апаратуру».

Як паведамляюць праваабаронцы, каардынатар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі аштрафаваны на 35 базавых велічынь, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў - на 40 базавых велічынь, сустаршыня аргкамітэта ў стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Віталь Рымашэўскі - на 10 базавых велічынь. Актывісты апазіцыі Мікалай Колас і Зміцер Дашкевіч аштрафаваныя на 20 базавых велічынь кожны, Кацярына Людвіг - на 25 базавых велічынь, Аляксандр Макаеў, Дзмітрый Сільчанка і Яўген Батура - на 30 базавых велічыняў кожны.

Пакуль не вядома, якія вынікі ў дачыненні да актывіста Дзмітрыя Паліенкі.

Нагадаем, Менгарвыканкам дазволіў правядзенне ў сталіцы 25 сакавіка акцыі з нагоды Дня Волі ў фармаце: збор удзельнікаў ля кінатэатра «Кастрычнік», шэсце па вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор, мітынг у парку Дружбы Народаў. Аднак некаторыя палітыкі і актывісты перад пачаткам дазволенага шэсця ўзялі ўдзел ва ўскладанні кветак да помніка Янку Купалу ў аднайменным скверы, правялі там мітынг і прайшлі калонай па праспекце Незалежнасці да кінатэатра «Кастрычнік».

За ўдзел у «несанкцыянаваных» мерапрыемствах 25 cакавіка ўжо асуджаныя апазіцыйныя палітыкі Уладзімір Някляеў і Анатоль Лябедзька - кожны з іх аштрафаваны на 50 базавых велічыняў (10,5 млн рублёў).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках