23 красавiка 2024, aўторак, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У суботу магчымыя збоі ў працы пластыкавых картак дзесяці банкаў

1
У суботу магчымыя збоі ў працы пластыкавых картак дзесяці банкаў
Фота: kp.by

Перапынкі ў абслугоўванні картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, магчымыя ўначы і раніцай 30 красавіка.

Пра гэта паведамляе сайт ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр».

«У перыяд з 02.00 да 7.00 30 красавіка магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», а таксама ў сетцы арганізацый гандлю і сэрвісу, пунктаў выдачы наяўных, банкаматаў, інфакіёскаў, падлучаных да апаратна-праграмных комплексаў цэнтра», - гаворыцца ў паведамленні.

Перабоі могуць адбыцца ў сувязі з правядзеннем у паказаны час тэхналагічных работ на тэлекамунікацыйным абсталяванні і сістэме M4BANK.MPOS (абнаўленне ПТК у сувязі з падрыхтоўкай да дэнамінацыі беларускага рубля).

Цяпер карыстальнікамі паслуг цэнтра з'яўляюцца больш за дзесяць беларускіх банкаў, у тым ліку Беларусбанк, БПС-Сбербанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк, Белгазпрамбанк, Парытэтбанк, Прыорбанк.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках