20 красавiка 2024, Субота, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даяркі на Слонімшчыне рыхтуюцца да страйку

32

Заробак супрацоўнікам Слонімскага сельгаспрадпрыемства «Пераможца» не плацяць ужо тры месяцы.

Тры месяцы не атрымліваюць заробак даяркі і работнікі Слонімскага раённага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Пераможца». Са слоў вяскоўцаў, яны ўжо не могуць аплачваць камунальныя паслугі і расце штраф, у школах настаўнікі закладваюць свае ўласныя грошы за дзяцей на розныя справы, у крамах на вэксаль прадаўцы тавараў ім ужо не даюць, бо і так вялікая запазычанасць, паведамляе «Радыё Рацыя».

ФОТА: RACYJA.COM

«Ад бульбы ў нас ужо баляць страўнікі. Мы нікуды не можам выехаць і дапамагчы сваім дзецям, якія вучацца ў іншых гарадах - бо няма грошай. Гаспадарка блізу 6-10 мільёнаў рублёў вінная кожнаму работніку прадпрыемства», - са слязамі на вачах распавядаюць працаўнікі РУСП «Пераможца».

Работнікі прадпрыемства паабяцалі зладзіць страйк, калі ім да праваслаўнага Вялікадня не выплацяць заробак. Вялікдзень ім проста няма за што святкаваць. Усе вяскоўцы без грошай.

Выканаўца абавязкаў кіраўніка РУСП «Пераможца» Мікалай Грачышнікаў сказаў, што грошай на выплату заробку ім не стае, бо найперш трэба разлічвацца з рознымі крэдытамі і пазыкамі.

«Калі б дзяржава нам спісала ўсе пазыкі, то з людзьмі мы разлічваліся б своечасова. А так з фінансамі праблемы ёсць», - сказаў кіраўнік гаспадаркі.

Запазычанасць у заробку на некалькі месяцаў існуе і ў іншых сельскагаспадарчых прадпрыемствах Слонімшчыны.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках